Дом з дамавікамі (fb2) - Дом з дамавікамі 255K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Алексеевич Орлов
Уладзімер Арлоў
Дом з дамавікамі
Аповесць
Хачу вам паведаміць, шаноўныя сеньёры, што памянёны ідальга прыбыў да нас з намерамі сумнеўнымі і надзвычай падазронымі.
1
У аэрапорце за паўгадзіны да пасадкі Марцін выняў з наплечнай кайстры кармінавы штодзённік, каб спраўдзіць, ці не забыўся чаго істотнага. Ён перагарнуў старонкі на бліжэйшыя дні і зрабіў маленькае адкрыццё: абведзеная колцам дата — 23 красавіка — прыпадала акурат на канец яго кароткага падарожжа. Гэта адразу перайначыла Марцінаў настрой, дадаўшы да лёгкага перадвандроўнага хвалявання новыя эмоцыі.
Ён міжволі ўсміхнуўся: дзяцінства праз столькі гадоў па-ранейшаму заставалася з ім. Ён абвёў вачыма пачакальню. Наўрад ці хто-небудзь мог хоць прыблізна ўявіць, чым занятыя цяпер ягоныя думкі.
А імі завалодалі Шэкспір і Сервантэс.
2
Комментарии к книге «Дом з дамавікамі», Владимир Алексеевич Орлов
Всего 0 комментариев