Читать книгу «Здані і пачвары Беларусі», Францішак Хлус

«Здані і пачвары Беларусі»

809

Описание

«Здані і пачвары Беларусі» — аскепак «тутэйшаўскай» праграмы напісаньня беларускіх маскультурных кніг — займальна-пацяшальных і разам з тым нацдэмаўскіх. Аўтары, пра сапраўдныя імёны якіх можна толькі здагадвацца, паставілі сабе за мэту «дасьледаваньне арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных істотаў». Сваеасаблівая міталягізацыя жыцьця Беларусі напрыканцы ХХ стагодзьдзя. Усіх сучасных зданяў і пачвараў аўтары рассартавалі па відах, падвідах, атрадах і клясах. Напрыклад, могілкавыя істоты, водныя істоты, гістарычныя здані, літаратурныя здані, істоты-людажэры і г.д. Шмат якія падзеі, што адбыліся ў першай палове 90-х гадоў, Хлус і Юр тлумачаць не з пазыцыі дыялектычнага матэрыялізму, а на падставе сваёй пачварна-зданевай тэорыі існаваньня сьвету. Вось і абраньне першага прэзыдэнта Беларусі не абышлося без дапамогі чараў. Калі верыць дасьледчыкам, стрыечная пляменьніца будучага прэзыдэнта, нейкая інструктарка калгаснай лазьні Арына, ператварыла ў кныра дзядзькавага галоўнага канкурэнта на выбарах, тагачаснага прэм’ера, а загадзя падрыхтаваную...



1 страница из 73
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Здані і пачвары Беларусі (fb2) - Здані і пачвары Беларусі 303K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Францішак Хлус - Марцін Юр Францішак Хлус, Марцін ЮрЗдані і пачвары Беларусі УСТУП. АГУЛЬНЫЯ ЗЬВЕСТКІ

«Калі ў мове ёсьць слова, значыцца, існуе й зьява, азначаная гэтым словам» - такога філязофскага прынцыпу няўхільна прытрымліваюцца аўтары гэтае кнігі - першага ў Беларусі навуковага дасьледваньня арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных істотаў. Бадай што кожны ў сваім жыцьці сутыкаўся з такімі, але лягчэй перахрысьціцца, працерці вочы й не паверыць. А між тым шмат якія таямнічыя здарэньні, жахлівыя злачынствы, дый проста паталягічны ідыятызм учынкаў знаходзяць тлумачэньне, калі зірнуць на сьвет зьлёгку прымружаным вокам, так, як глядзяць годныя веры сьведкі, чые праўдзіва распаведзеныя гісторыі сабраныя й клясыфікаваныя ў гэтае кнізе.

Ну, скажыце, чаму дагэтуль несправядліва не даюць веры тым, хто найчасьцей кантактуе са зданямі й пачварамі: наркаманам, таксікаманам, закаханым, нацыяналістам, алкаголікам ды рабаўнікам магілаў? Вам трэба займець сьведчаньні больш сур'ёзных людзей? А дзе ж іх возьмеш, калі законапаслухмяные грамадзяне, ды яшчэ цьвярозыя й неачмурэлыя, ніколі без дайпрычыны не пацягнуцца поначы на закінутыя могілкі, у трупярню, на скрыжаваньне дарог, у разбураны й запаскуджаны касьцёл... Цяпер жа, дзякуючы намаганьням патрыётаў ды іншых антыграмадзкіх элемэнтаў, нарэшце аднаўляецца вера ў надзвычайнае.

Таму прымружце вочы і вы, як станеце чытаць гэтую кнігу. Для вашае зручнасьці як і ў акадэмічнай біялёгіі, здані й пачвары маюць сваю клясыфікацыю: віды, падвіды, атрады, клясы...

I. МОГІЛКАВЫЯ ІСТОТЫ Вупар

Гэтая пачвара вядзецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і паўсюль мае аднолькавы выгляд. Праўда, апошнім часам некаторыя відавочцы сьцьвярджаюць, што сутыкаліся ў Чарнобыльскае зоне з Вупарамі-мутантамі. Калі не зважаць на гэтую акалічнасьць, а да яе мы вернемся пазьней, Вупар Звычайны мае наступныя выгляд і характар:

Комментарии к книге «Здані і пачвары Беларусі», Францішак Хлус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!