Ну, скажыце, чаму дагэтуль несправядліва не даюць веры тым, хто найчасьцей кантактуе са зданямі й пачварамі: наркаманам, таксікаманам, закаханым, нацыяналістам, алкаголікам ды рабаўнікам магілаў? Вам трэба займець сьведчаньні больш сур'ёзных людзей? А дзе ж іх возьмеш, калі законапаслухмяные грамадзяне, ды яшчэ цьвярозыя й неачмурэлыя, ніколі без дайпрычыны не пацягнуцца поначы на закінутыя могілкі, у трупярню, на скрыжаваньне дарог, у разбураны й запаскуджаны касьцёл... Цяпер жа, дзякуючы намаганьням патрыётаў ды іншых антыграмадзкіх элемэнтаў, нарэшце аднаўляецца вера ў надзвычайнае.
Таму прымружце вочы і вы, як станеце чытаць гэтую кнігу. Для вашае зручнасьці як і ў акадэмічнай біялёгіі, здані й пачвары маюць сваю клясыфікацыю: віды, падвіды, атрады, клясы...
I. МОГІЛКАВЫЯ ІСТОТЫ ВупарГэтая пачвара вядзецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і паўсюль мае аднолькавы выгляд. Праўда, апошнім часам некаторыя відавочцы сьцьвярджаюць, што сутыкаліся ў Чарнобыльскае зоне з Вупарамі-мутантамі. Калі не зважаць на гэтую акалічнасьць, а да яе мы вернемся пазьней, Вупар Звычайны мае наступныя выгляд і характар:
Комментарии к книге «Здані і пачвары Беларусі», Францішак Хлус
Всего 0 комментариев