Астравеччына, край дарагі… (fb2) - Астравеччына, край дарагі… 666K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Адам Иосифович Мальдис
Адам Мальдзіс
АСТРАВЕЧЧЫНА, КРАЙ ДАРАГІ…
Нарыс
Падрыхтаванае на падставе: Адам Мальдзіс, Астравеччына, край дарагі…: Нарыс — Мінск: Мастацкая літаратура, 1977. — 208 с.
© Камунікат.org, 2012
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарствець,
Каб не страціць святое штосьці.
Рыгор Барадулін
1.
Дык дзе ж усё-такі тая Астравеччына? Шлях ад Мінска да Гудагая. Як тры Сінгапуры або дзесяць Ліхтэнштэйнаў. Беларуская Швейцарыя. Так пачыналася Астравеччына. Што прывозіш і вывозіш, мая зямля?
На пачатку сухой і халоднай вясны 1974 года ў калідоры Саюза пісьменнікаў БССР не сказаць, каб ад вялікай зацікаўленасці, а хутчэй так, ад няма чаго рабіць у зацяжным перапынку, адзін празаік задаў мне пытанне:
— То куды сёлета збіраемся адпачываць? На якія-такія воды?
— Відаць, паеду ў свой Астравец. Сёлета яму спаўняецца роўна пяцьсот. Ды і, як пісаў паэт, трэба дома бываць часцей…
— То не ведзялэм, жэ пан сен уродзіл в Польсцэ, — перабіў мяне субяседнік.
— Чаму ў Польшчы?
— Чаму-чаму. Ды таму, што адзіны вядомы мне Астравец — гэта Островец Свентокшыскі. У самай карэннай Польшчы.
— А хіба вы ніколі не чулі, што ў Беларусі ёсць Астравецкі раён? На самай поўначы Гродзеншчыны, на мяжы з Літвой.
Комментарии к книге «Астравеччына, край дарагі…», Адам Иосифович Мальдис
Всего 0 комментариев