«Развітальная вячэра»

1656

Описание

отсутствует

1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Развітальная вячэра (fb2) файл не оценен - Развітальная вячэра 103K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Валерий Николаевич Гапеев


Валерый Гапееў

Развітальная вячэра

сямейная драма

1

Дом быў не стары, высокі і светлы — абшаляваны і пафарбаваны знізу сіняй, пасярэдзіне — жоўтай фарбай, накрыты ацынкованай бляхай. Двор густа здзірванеў невысокай травой, па ёй, пэўна, было б прыемна прайсці басанож. Івану, які нёс вялізны баул сястры, захацелася зараз менавіта гэтага — зняць туфлі, шкарпэткі і адчуць мяккае казытанне травы на падэшвах ног.

Дзверы ў сенцы былі адчыненыя.

Зайшлі. Спачатку Іван, за ім, з меншым баулам, Надзея, яго сястра. Апошняй нясмела, употай хутка ўсё аглядаючы, увайшла Лена. Яна пагадзілася ехаць з Іванам цяпер, каб пазнаёміцца з яго бацькам, братам і сястрой — балазе, усе павінны былі сустрэцца ў гэты вечар.

Але хата была пустая. Іван патузаў ручку зачыненай другой паловы дома, зваліўся стомлена на канапу каля вялікага драўлянага стала, пакрытага лінялай кляёнкай.

— Ну, сястрычка, я за тое, што гэта цягнуў, палову з яго з'ем.

— Ага, еш, — Надзея сама апусцілася на стул, выцягнула з-за пазухі насавую мятую хустку, ацерла твар і шыю. — Трусы там жаночыя, паспрабуй на густ, раптам спадабаюцца.

— Якія трусы?

— Баваўняныя, 400 штук. Добрыя, якраз для баб вясковых. Хаця, і тваёй Лене можна нешта выбраць, там рэйтузы добрыя ёсць.

— А на якую халеру ты сюды столькі трусоў прыцягнула? — здзівіўся Іван.

— Не ў падарунак жа бацьку. Па вёсцы адвячоркам пабегаю — бабы расхапаюць.

— Ну, ты даеш! І тут сваё ўхопіш. Яе тэлеграмай выклікаюць, а яна трусамі гандляваць едзе, — папракнуў Іван сястру.

— А што там баця з яго тэлеграмамі? — адмахнулася Надзея. — Прыспічыла старому чагосьці ўсіх нас сабраць, сумна яму стала, вось і нарассылаў тэлеграм. Не відаць яго нешта… У агародзе дзе-небудзь. Чакае, пакуль выйдзем, дапаможам. На стол каб прыгатавалі, любіць жа на гатовае прыходзіць. Ох, давай, Лена, ставіць што, я тут не толькі трусы везла…

Надзея прынялася разбіраць адзін з баулаў. Лена, якая да гэтага стаяла каля дзвярэй, схамянулася:

— Так-так, мы таксама з сабою прывезлі вось, трохі… — і пачала мітусліва даставаць са сваёй торбы скруткі.

— Ды не мітусіся ты! — прыпыніла яе Надзея. — Паспеем. Кліма нашага яшчэ няма.

— Зараз прыкоціць Клім, на "Мэрсэдэсе" сваім, — упэўнена заявіў Іван.

Надзея ўздыхнула.

– І калі ж я на свае колы разжывуся? Цягну-цягну, а грошы як вада — раз і сплылі… Чуеш, Іван, выйдзі ты ў агарод, а то бацька вусны закусіць. Выглядзеў нябось, як мы ў хату заходзілі. Цяпер чакае.

— Добра, пайду, — адказаў Іван, з неахвотай паднімаючыся.

Жанчыны рыхтавалі на стол некаторы час моўчкі. Маўчанне парушыла Надзея:

— Даўно, ці што, жывяце разам?

— Мы не жывем разам, — адказала Лена збянтэжана. — У мяне пакой у інтэрнаце.

— Спіце хоць? — як аб самым простым спытала Надзея.

— А …навошта вам гэта ведаць? — Лена пачырванела.

— Ды ажаніцца гэтаму шалапуту трэба, — гаварыла Надзея, не гледзячы на Лену, з цяжкасцю рэзала селядзец. — Я гляджу, дзеўка ты нічога, ён кватэру толькі пабудаваў. А то, знойдзецца якая набрыдзь, абвядзе вакол пальца і без страхі над галавой пакіне. Ён такі…

— Мы неяк не гаварылі аб жаніцьбе…

— Цю-ю, зацяжарыць не ўмееш? З дзіцём не кіне — ён у нас сумленны.

— Я не жадаю… так.

— Ну, тады сказаць проста можна, што цяжарная. Маўляў, затрымка ў мяне месяц. А потым і адгаварыцца. Ды як заява ў Загсе, можна і па-сапраўднаму. І ўсе справы, — Надзея паставіла талерку з нарэзаным селядцом на сярэдзіну стала, як ставіла кропку.

— Як проста ўсё ў вас атрымоўваецца, — асуджальна зазначыла Лена.

— А чаго ўскладняць? Жыццё, яно простае: ухапіў — тваё, празяваў — хадзі галодны. Чапляцца трэба за шчасце сваё, пазногці ў кроў зрываць, а трымацца.

— Я так не ўмею, — Лена адказала цвёрда.

— Нічога, жыццё навучыць, — махнула рукой Надзея. — Папіхаешся вось як я: з двума дзецьмі, з мужам-п'яніцам — кіпцюры адрастуць. Як аднойчы няма чаго будзе дзецям есці даць — імгненна з’явяцца. Калі дзеці заплаканыя са школы прыходзіць пачнуць, таму што з іх там смяюцца за іх старыя адзёжкі — і іклы выступяць. Мне вось што трэба? Перахапіла чаго нашча, на вагоннай паліцы выспалася, мужык раз у месяц пакрэкча наверсе — і ўсё маё шчасце. А дзеці — гэта іншае. Для іх усё здабуду. Сябе сто раз прадам і сто адзін раз выкуплю, але ў іх і булка з маслам будзе, і адзенне не горш, а лепш, чым у іншых. Я ў дзяцінстве чорным акрайцам душылася, са старой мамінай спадніцы мне сукенку ў школу сшылі — хопіць. Хай яны людзьмі пажывуць.

— А яны? — Лена прысела на краёк крэсла. — Яны таксама будуць жыць для сваіх дзяцей? Вашы бацькі жылі дзеля вас. У чым тады сэнс усяго жыцця гэтага? Калі жыць дзеля сябе? Ці не трэба для сябе?

Надзея таксама села, задуменна працягнула:

— Бацькі, гаворыш… Маці, так, для нас і жыла. Хлеб за сталом не ела, у рукаў хавала ад бацькі, каб нам потым аддаць. А бацька… Мы за стол садзіліся, калі ён канчаў есці. І даядалі, што заставалася. Ён жа ў нас працаваў! А мы — не! І маці — не! Гэта ён так лічыў. У сельсавеце ён працаваў, пісарчуком нейкім, ці яшчэ кім. Восем гадзін адседзіць, прыходзіць дахаты — сто-о-омлены. Я яму боты сцягваю, Клім на рукі цёплай вадой палівае, маці на стол накрывае. Як жа — карміцель наш прыйшоў. Паеў — на канапу, паляжаць гадзінку. Хоць там пажар, а пасля абеду паляжаць было справай святой. А дзве каровы, пяцёра кабаноў, куры, качкі, гусі, агарод — гэта ж не праца… Ведаеш, я восені і цяпер баюся. Бульбы саджалі шмат, страшная гэта пара была — копка бульбы. Дзень крукам сагнуўшыся стаіш, да позняга вечара мяшкі цягаеш. Маці тварам чарнела за месяц. І сам бацька чарнеў, нас падганяў. Сябе ён на такой працы, калі капейку ўрваць можна было, не шкадаваў. А нас тым больш… Бізун ён з свайго старога рэменя сплёў. Ім нас і выхоўваў. Так хвастаў, што па месяцу сінякі не сходзілі. Усе атрымоўвалі.

— Усе? І… маці? — спалохана спытала Лена.

— Не, маці ён бізуном не хвастаў, — адмоўна кіўнула галавой Надзея. — Маці біў кулакамі. І толькі ў жывот. Каб слядоў не было. Кашуля дрэнна адпрасаваная, суп перасолены або проста сам не ў настроі — знаходзіў прычыну. Маці прыгожая была, а ён — смаркач побач з ёй, але заўсёды з сабою на розныя гулянкі цягнуў. Вось, маўляў, пазайздросце, якая ў мяне жонка прыгажуня. А дома біў неміласэрна пасля гэтых вечарынак. Чаго, курва, таму ўсміхалася? Навошта, сука, з гэтым танчыць пайшла? І звёў у магілу…

— Як звёў?

— Так і звёў… — Надзея замоўкла на хвіліну, працягнула: — А ёй жа толькі саракавы год пайшоў. Яшчэ прыгожая была і тварам, і целам. Мне тады акурат 16 споўнілася. Даўно ўсё як было…

2

Адкрыліся шырока дзверы, увайшоў упэўнена Клім, у строгім гарнітуры пад гальштукам, з “дыпламатам”.

— Добры дзень!

— Ай, выдатна, братка! — Надзея ўстала, падышла, каб абняць брата. — Вітаю!

Клім чуць памарудзіў, быццам у роздуме: абдымаць сястру ці не, але ўсё ж падставіў шчокі для пацалункаў, абняў.

— Ой, якім ты стаў! Прама прафесар, — Надзея, адступіўшы крок назад, агледзела з захапленнем Кліма. — Нездарма цябе маці ад бацькі хавала, каб ты не ў кароў чысціў, а кніжкі чытаў.

Клім паставіў асцярожна “дыпламат”, падышоў да стала, адкрыў бутэльку мінеральнай вады, наліў у шклянку і павольна выпіў, аглядаючы хуткім поглядам Лену.

– І ты, калі б вучылася, зараз не па рынках бы цягалася. А гэта што ў нас за госці?

— Бач, кот, учуў мяса! Я вось патэлефаную тваёй Зоі, раскажу, як ты на незнаёмых жанчын глядзіш, — падчапіла Надзея.

— Гляджу, як трэба на незнаёмых і сімпатычных глядзець сапраўднаму мужчыне. З захапленнем. А пазнаёміць у такіх выпадках ты абавязана.

— Ах, манеры! Ленка гэта. Але ты на каленкі яе не зыркай, гэтыя каленкі па іншых руках нудзяцца.

— Прыгожае імя — Алена. А калі каленкі аднаму прызначаныя, значыць, ад іншых вачэй іх трэба хаваць. Хіба не так?

— Не бянтэж дзеўку. А прыгажосць толькі дурні хаваюць. Гэта Івана нашага сімпатыя. Табе ятроўка будзе.

— А, Івана… — працягнуў нібы з расчараваннем Клім. — А дзе ж ён сам?

Комментарии к книге «Развітальная вячэра», Валерий Николаевич Гапеев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства