Прыгоды Тома Соўэра (fb2) - Прыгоды Тома Соўэра (пер. Янка Мавр) 10573K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Марк Твен
МАРК ТВЭН
ПРЫГОДЫ ТОМА СОЎЭРА
ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БЕЛАРУС
ЮНДЗЕТСЕКТАР
МЕНСК — 1935
Пераклаў з рускай мовы Я. Маўр
Тэхрэдактар X. Абрамава
Карэктар М. Кавалёва
Рэдактар X. Турэцкая
Вокладка В. Басава
Раздзел I
— Том!
Адказу няма.
— Том!
Адказу няма.
— Куды ён дзеўся, гэты паганы хлапчук?.. Том!
Старая ссунула акуляры на кончык носа і праз верх акуляраў агледзела ўвесь пакой, потым падняла акуляры на лоб і глянула з-пад акуляраў. Яна бадай ніколі не глядзела праз акуляры, калі шукала вачыма якую-небудзь дробную рэч,— напрыклад, хлопчыка,— бо гэтыя акуляры надзяваліся толькі для форсу, для хараства, а не для сапраўднай патрэбы: убачыць праз іх можна было столькі сама, колькі праз печныя засланкі. На момант яна збянтэжылася, а потым сказала не вельмі сярдзіта, але ўсё-ж такі настолькі гучна, каб мэбля магла яе пачуць:
— Ну, трапіш ты да мяне... — я цябе...
Яна не скончыла, бо ў яе нехапіла дыхання: кажучы гэтыя словы, яна старанна поркалася пад ложкам з памялом. Але з-пад ложка яна не выцягнула нічога, апрача кошкі:
— Вось нягодны хлапчук! За ўсё сваё жыццё не бачыла такога!
Комментарии к книге «Прыгоды Тома Соўэра», Марк Твен
Всего 0 комментариев