«Прыгоды Тома Соўэра»

2346

Описание

Мабыць, няма больш вядомай аповесці, чым аповесць Марка Твэна "Прыгоды Тома Сойера", якую з задавальненнем чытаюць ўжо больш за сто гадоў дзеці і дарослыя. І гэта зусім не дзіўна, бо ў ёй ёсць усё, што так прыцягвае чытача, - рамантыка прыгод, жывы гумар, захапляльны сваімі нечаканымі паваротамі сюжэт і нават пакутлівы любоўныя перажыванні галоўнага героя - падшыванца і гарэзы Тома Сойера!

1 страница из 39
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Прыгоды Тома Соўэра (fb2) файл не оценен - Прыгоды Тома Соўэра (пер. Янка Мавр) 10573K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Марк Твен


МАРК ТВЭН

ПРЫГОДЫ ТОМА СОЎЭРА

ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БЕЛАРУС


ЮНДЗЕТСЕКТАР

МЕНСК — 1935


Пераклаў з рускай мовы Я. Маўр


Тэхрэдактар X. Абрамава

Карэктар М. Кавалёва

Рэдактар X. Турэцкая

Вокладка В. Басава


Раздзел I


— Том!

Адказу няма.

— Том!

Адказу няма.

— Куды ён дзеўся, гэты паганы хлапчук?.. Том!

Старая ссунула акуляры на кончык носа і праз верх акуляраў агледзела ўвесь пакой, потым падняла акуляры на лоб і глянула з-пад акуляраў. Яна бадай ніколі не глядзела праз акуляры, калі шукала вачыма якую-небудзь дробную рэч,— напрыклад, хлопчыка,— бо гэтыя акуляры надзяваліся толькі для форсу, для хараства, а не для сапраўднай патрэбы: убачыць праз іх можна было столькі сама, колькі праз печныя засланкі. На момант яна збянтэжылася, а потым сказала не вельмі сярдзіта, але ўсё-ж такі настолькі гучна, каб мэбля магла яе пачуць:

— Ну, трапіш ты да мяне... — я цябе...

Яна не скончыла, бо ў яе нехапіла дыхання: кажучы гэтыя словы, яна старанна поркалася пад ложкам з памялом. Але з-пад ложка яна не выцягнула нічога, апрача кошкі:

— Вось нягодны хлапчук! За ўсё сваё жыццё не бачыла такога!

Яна падышла да адчыненай дзверы і спынілася на парозе, выгледжваючы Тома ў садзе сярод зеляніны таматаў і пустазелля. Тома не было. Тады яна крыкнула мацней:

— То-о-м!

Ззаду нешта шарахнула. Яна азірнулася і злавіла за рукаў хлапчука, які збіраўся ўжо ўвільнуць ад яе.


Цёця, што гэта ў вас за спіной?

— Ну, вядома, мне трэба было глянуць у гэтую кладоўку! Што ты там рабіў?

— Нічога.

— Нічога?! Паглядзі на свае рукі, паглядзі на свой рот! Чым гэта ты выпэцкаў губы?

— Не ведаю, цёця!

— А я ведаю! Гэта — варэнне! Вось што гэта такое! Сорак разоў я табе казала, што калі ты не пакінеш у спакоі варэнне, я цябе адлупцую розгай. Давай сюды розгу!

Розга свіснула ў паветры. Небяспека была немінучая.

— Ай! Гляньце, цёця, што гэта ў вас за спіной?

Старая спалохана павярнулася, прыпадняўшы спадніцу, а хлопец шмыгнуў у бок, пералез цераз высокі плот — і знік! Цёця Поллі пастаяла хвіліну здзіўленая і збянтэжаная, потым ціха засмяялася:

— Ах ты, паганы хлапчук!.. ды няўжо-ж я ніколі не навучуся? Ці мала ён са мной такіх штук вырабляў? Вось ужо праўду гавораць, што стары дурань за ўсіх дурняў дурнейшы, і старога-жа новым штукам не навучыш. Але-ж у яго і штукі ўсё розныя; двух аднолькавых ён не выкіне,— ці тут здагадаешся, што ён надумаўся? А калі возьмешся за палку, варта яму на хвілінку адхіліць маю ўвагу ці прымусіць мяне засмяяцца — і ўвесь мой гнеў ужо мінуў, і я яго пальцам не крану. Ведаю, ведаю, што галава ў яго поўная ўсялякай блазноты, але што-ж мне рабіць? Ён жа-ж сын маёй беднай нябожчыцы сястры, і ў мяне неяк духу нехапае адлупцаваць яго, як след. Кожны раз, калі я дам яму магчымасць унікнуць кары, мяне так мучыць сумленне, што і сказаць не магу, а калі пакараю — маё старое сэрца сціскаецца ад жалю. Ну, ды добра! Сёння няхай пагуляе, а заўтра прыдзецца засадзіць яго за работу. Жорстка будзе прымушаць яго працаваць па нядзелях, калі для ўсіх хлопчыкаў свята, але нічога не зробіш: работы ён не любіць больш за ўсё, а мне-ж трэба хоць колькі-небудзь выканаць свой абавязак у дачыненні да яго, а то скончыцца тым, што я загублю гэтага хлопчыка.

Том сапраўды бібікі біў увесь дзень, нават не глянуў у школу і вельмі добра правёў час. Ён вярнуўся дадому акурат у час, каб дапамагчы негру Джыму, хлопчыку-слузе, напіліць дроў і нашчапаць на распал або, прынамсі, расказаць Джыму пра свае прыгоды. Малодшы брат Тома, Сід (не родны брат, а стрэчны), к гэтаму часу ўжо справіўся са сваёй работай: яму было загадана набраць трэсак і стружак. Гэта быў паслухмяны, ціхі хлопчык, які ніколі не сваволіў.

Пакуль Том еў сваю вячэру і карыстаўся кожным выпадкам, каб сцягнуць кавалак цукру, цёця Поллі задавала яму хітрыя пытанні, з глыбокім сэнсам,—з надзеяй, што ён прагаварыцца і сам сябе выдасць. Як многія прастадушныя людзі, яна цешыла сябе думкай, што яна вельмі хітрая, і самыя наіўныя свае замыслы лічыла цудам хітрасці і дасціпнасці. Так і цяпер яна павяла гутарку здалёк:

— А што, у школе сёння, мабыць, было вельмі горача, Том, ці так?

— Так, цёця, досыць горача.

— Надта горача?

— Але, цёця.

— І табе захацелася купацца, Том?

Тому раптам зрабілася неяк няёмка; у галаве яго мільганула непрыемнае падазрэнне. Ён пільна паглядзеў у твар цёці Поллі, але твар гэты яму нічога не сказаў. І ён адказаў:

— Не, цёця, не надта.

Старая працягнула руку і памацала сарочку Тома.

— Але цяпер табе, відаць, не вельмі горача. Ты ніколькі не спацеў.

І яна з гонарам падумала, як лоўка яна праверыла, ці сухая сарочка, а нікому і ў галаву не прышло, што яна сабе думае. Але Том ужо паспеў сцяміць, куды гне цётка. І ён папярэдзіў далейшыя роспыты:

— Нашы хлопчыкі падстаўлялі галаву пад кран, каб асвяжыцца. У мяне валасы да гэтага часу мокрыя. Бачыце!

Цётцы Поллі аж прыкра зрабілася: як магла яна выпусціць такі важны доказ? Але зараз-жа ў яе з’явілася бліскучая думка.

— Том, але каб абліць вадой галаву, табе пэўна не было патрэбы пароць каўнер у кашулі ў тым месцы, дзе я прышыла яго? А ну, расшпіліся!

Трывога знікла з твару Тома. Ён расшпіліў куртку. Каўнер сарочкі быў моцна прышыты.

— Ну, добра. Добра. Маладзец! А я была ўпэўненая, што ты гуляў і купаўся. Але на гэты раз я памылілася. Я думаю, што на справе ты лепшы, як здаешся.

Цёця Поллі была крыху незадаволена, што хітрыкі яе прапалі дарэмна, але затое яна была рада, што з гэтага часу Том ступіў на шлях паслухмянства.

Але Сід сказаў:

— Нешта мне здаецца, што вы прышывалі яго каўнер белымі ніткамі, а тут чорныя.

— Ну, вядома, я прышыла белымі ніткамі... Том!..

Але Том не захацеў чакаць працягу і, апынуўшыся за дзвярыма, крыкнуў:

— Будзе табе ад мяне за гэта, нягоднік!

Схаваўшыся ў надзейным месцы, Том агледзеў дзве вялікія іголкі, утыркнутыя за каўнер яго курткі і абмотаныя ніткамі. Адна іголка была з чорнай ніткай, другая — з белай.

— Яна не заўважыла-б, каб не гэты Сід. Ах, чорт, яна-ж рознымі ніткамі шые, то чорнымі, то белымі,— дзе-ж мне ўпомніць? Хай ужо шыла-б аднымі!.. А ўсё-такі я Сіду за гэта дам,— хай мяне чорт возьме, калі не дам!

Праз дзве хвіліны — і нават менш — ён ужо забыўся на свае непрыемнасці.

Справа ў тым, што ён навучыўся ў аднаго негра свістаць і цяпер мог без перашкоды практыкавацца ў гэтым мастацтве. Негр пераймаў свіст птушак, перарываючы яго гурканнем, для чаго трэба было трохі датыкацца языком да нёба. Чытач, мусіць, памятае, як гэта робіцца, калі ён калі-небудзь быў хлопчыкам. Дзякуючы надзвычайнай стараннасці, Том хутка зразумеў ў чым тут справа.

Ён весела шагаў па вуліцы.

Комментарии к книге «Прыгоды Тома Соўэра», Марк Твен

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства