Чужое багацце (epub)
- Чужое багацце 18K (скачать epub) - Георгий Васильевич Марчук
Чужое багацце
Не стану хітраваць, ёсць у казцы святая няпраўда, але ёсць і намёк — добрым
малайцам урок, дзяўчатам навука, старым суцяшэнне.
Сірата Ганначка ранішнюю малітву заўсёды заканчвала словамі: «Святы Божа,
Святы Моцны, Святы Бессмяротны, даруй нам правіны нашы». Свята памятала яна
матчын запавет, які вельмі строга загадваў хутара не кідаць, на зямлі лён вы-
рошчваць, жыта, каноплі, калодзеж з жывой вадой людзям не аддаваць. Ды праўду
старыя кажуць: чужое багацце вочы коле.
Адразу за хутарам, дзе жыла сірата, смалярня1 пана Майданскага была. А сам
Майданскі, людзі здагадваліся, прыслужваў Кадуку — самаму галоўнаму
Балотнаму чорту. Кадука, які наганяў на ўсіх страх і жудасць, ніхто ў вочы не
бачыў. Аднак усе ведалі, што Майданскі бярэ прыклад са свайго гаспадара: носіць
чырвоны плашч, чорны шыракаполы капялюш і ніколі не здымае боты на высокіх
абцасах.
Майданскі варыў смалу і прадаваў яе для дарожных патрэб. Але гэта была толькі
хітрасць. Большую частку смалы ён перапраўляў патаемнымі сцежкамі ў Балота да
Кадука, а той перапрадаваў яшчэ далей — самому Люцыпару ў Пекла.
Для Люцыпара грэшнікаў заўсёды мала. Усе іхнія багацці — дамы, банкі, срэбра
ды золата — былі набыткам не толькі Сатаны, але і яго адданых сяброў, такіх, як
Кадук, а той зрэдку дзяліўся са сваімі памагатымі. Майданскі таксама меў побач
сваіх прыхвасняў: аднавухага Пачварніка, вартавога смалярні, і касавокую Русалку,
якія так і глядзелі, каб з чужой бяды прыбытак мець. Яны сварылі між сабой
суседзяў, разлучалі любых, распачыналі войны.
I ўсё было б як мае быць, ды вось толькі каханне ды дабро — лютыя іх ворагі.
Здаўна служкі д'ябла не набліжаліся да тых дамоў і хутароў, на якіх раслі лён,
жыта, каноплі.
Свята памятала запавет сваіх бацькоў-нябожчыкаў Ганначка: увесну, калі
рыхтавалася да сустрэчы свайго сябра Бусла, гняздо якога месцілася на ліпе, што
расла ля ганка, кідаць у зямлю насенне льну, жыта і канапель, прыгаворваць пры
гэтым: «Сею лён, сею лён, каноплі, жыта, дай, Божа, дай, Божа, каб усё ўрадзіла».
Сонейка ззяе, Жаўрук спявае, а на душы ў Ганначкі скруха-туга. Не можа яна
дачакацца свайго любага Іванку, якога забралі ў салдаты, і лістоў ад яго яна ой як
даўно не атрымлівала. «Можа, на вайне ён?» — падумала і яшчэ больш
зажурылася. Няўжо не вернецца да яе Іванка? Бацькі ж яго хату ў суседняй вёсцы
прадалі і падаліся да сябе на Украіну. Хутчэй бы Бусел прыляцеў, можа, ён вестку
ад любага прынясе.
Да прылёту Бусла старанна рыхтаваліся і ворагі — Пачварнік з Русалкаю. Яны
пачалі ўгаворваць сірату аддаць ім калодзеж. У гэтым калодзежы Пачварнік хацеў
зрабіць патаемны склад і хаваць зброю. А пакуль тое ды сёе, пачаў ён рыхтаваць
для Бусла гняздо-прынаду2.
А гняздо тое было незвычайным. Зжыць са свету Бусла наважыліся Пачварнік з
Русалкаю, каб ужо ніхто не мог абараніць сірату.
У свавольнай Русалкі таксама была свая мара. Надта ж ёй хацелася трапіць на
баль Кадука, прывабіць яго і зрабіцца жонкай усемагутнага чорта. Надакучыла ёй у
рачной ціне дні марнаваць. Вось чаму абодва яны так угаворвалі Ганначку не сеяць
лён, жыта, каноплі. Не паслухалася іх сірата, памятала матчыны словы: «Ніхто з
нячысцікаў не зможа пераступіць твайго парога, калі ля дому будуць расці лён,
каноплі, жыта».
Вось чаму і сварыліся Пачварнік з Русалкаю:
— Ды калі б не я, цябе б гаспадар смалярні Майданскі не зрабіў бы гандляром.
Так яны маглі палову дня крычаць і клясці адзін аднаго, пакуль не ўмешваўся
пан Майданскі:
— Сварку спыніць! Ну што, задзіры, адгаварылі сірату?
— Яна нас не слухае, — паведаміў Майданскаму Пачварнік.
— Кепска. На той зямлі, дзе растуць лён, жыта, каноплі, Кадук не мае ўлады над
людзьмі, — Майданскі нервова пагладзіў свае чорныя вусікі.
— Засуха патрэбна. Хай Кадук пашле засуху, — прапанаваў Пачварнік, — вада ў
калодзежы перасохне, нечым будзе паліваць рунь3. Бусла мы адужаем, а вось калі
салдат Іванка вернецца, кепска нам будзе.
— Супакойцеся. Іванку на вайне кантузіла. Ён памяць згубіў. Не знойдзе сюды
дарогі, — супакоіў іх Майданскі.
— Адкуль ты ведаеш? — не давала веры Русалка.
— У Кадука на двары багата чароўных камп'ютараў. Яны ўсё яму паказваюць.
Не дачакаецца Ганначка свайго збавіцеля. А калі раптам ён і з'явіцца, дык не пазнае
яе, ён жа памяць згубіў, не памятае, хто ён, кім быў раней. Бусел — першы вораг
Кадука.
— I чаго ён яго так баіцца? — здзівіўся Пачварнік.
— Будзеш усё ведаць, хутка састарэеш. Выконвай, што табе загадалі, і мы
хораша зажывём! — пераканаў іх гаспадар смалярні.
— Я зайздрошчу чужому багаццю, — адразу сказаў Пачварнік.
— Я зайздрошчу чужому шчасцю, — прызналася і Русалка.
— А я зайздрошчу чужой волі. Завалодае Кадук Ганначкінай душой, мы
пераможам, кожны атрымае сваё. Ты, Пачварнік, — зямлю, калодзеж. Ты, Русалка,
будзеш прынята пры двары Кадука, пачнеш па ўсім свеце вандраваць. Мне абяцалі
ўладу над усімі банкамі і рэстаранамі.
— Дык чаму ён сам не заманіць Бусла ў пастку — і ўсё ў парадку? — абураўся
Пачварнік.
— Аракулы-прадказальнікі прадказалі, што Бусел прынясе яму пагібель. Вось
чаму ўсё лета, пакуль Бусел гасцюе ў Ганначкі, Кадук сядзіць у сваім балотным
палацы за дванаццаццю замкамі.
— Ды я гэтага Бусла з аўтамата! — завёўся Пачварнік.
— Бусел — птушка Боская, — астудзіў ягоны запал Майданскі, — яна нам
непадуладная. Прымусім падманам добрага і шчырага Іванку застрэліць Бусла
залатой куляй.
— Засуха патрэбна. Калі ежы не будзе, Бусел сам адгэтуль паляціць.
— Пазваніце, пан Майданскі, Кадуку і раскажыце пра ўсё, — прасіла Русалка.
Згадзіўся Майданскі і пазваніў Кадуку.
— Дармаеды! Абібокі! — закрычаў у трубку Кадук, голас у яго быў скрыпучы,
непрыемны, нават страшны. — Прыляцеў Бусел?
— Не. Яшчэ не! — разам адказалі Майданскі і Пачварнік.
— Добра, невукі. Я зраблюся віхрам і прынясу засуху. Чакайце. Ваша шчасце,
што сёння трынаццатае, пятніца!
Не паспеў Майданскі схаваць свой тэлефон, як над гарызонтам з'явілася
невялікая чорная хмарка, на вачах яна ператварылася ў буру-віхор. За некалькі
Комментарии к книге «Чужое багацце», Георгий Васильевич Марчук
Всего 24 комментариев
Ульяна
22 фев
Бред
OSD
18 дек
Бред полный
Олег
16 дек
Круто
Настя
25 авг
Из за этого формата страниц, кажется что текст не большой.В целом текст более менее понятен.
Вика
24 авг
Рассказ , довольно не плохой,но много непонятных слов
Амогус
23 июл
Мало это круто
Матвей
23 дек
Я чытаю 1 час из-за таго что у нас забрали книги
Вова
22 дек
Спасибо большое, что выручили
Вера
19 дек
Достаточно много читать но гэта нада
Евгения
19 дек
А чё так много???
Ты это читаешь?
15 дек
Написано конечно как будто бред какого-то сумасшедшего ,ну надеюсь это оригинал , всё равно спасибо
Вероника
04 апр
Спасибо большое
Света
04 апр
Дзякуй за гэтую цудоўную казку
Сигма
01 апр
Дед говорил закусывать надо
Варя
21 янв
Спасибо,для беларуской литературы нада было!
Арина
10 янв
Спасибо выручили
Euheniy
09 янв
Крутяк спасибо выручили
Vadim
09 янв
Просто имба спасибо
Yana
08 янв
Спасибо большое
Вероника
08 янв
спасибо за сказку очень быстро читается, хотя на других сайтах она больше ведь там побольше страницы.
Назар
07 янв
Спасибо большое выручили
Даня
21 дек
Согласен с яриком
Ярик
19 дек
Страницы кажутся маленькими и из за этого читать становится легче
Прппр
17 дек
Большие строницы