«Зорны камень»

1096

Описание

отсутствует

1 страница из 6
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Зорны камень (fb2) файл не оценен - Зорны камень 202K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Николаевич Шитик


Уладзімір Шыцік

Зорны камень

Апавяданне

Тут усё было як зямное. Андрэю нават здалося, што ён ужо недзе бачыў і гэта балота, пакрытае высокай сакавітай травой, і лес, зусім трапічны, апавіты густымі ліянамі, і асабліва выспу — пясчаны ўзгорак сярод багны, на які апусціўся зоркалёт. Толькі свяціла было не падобна на Сонца. Яго фіялетавыя промні надавалі наваколлю змрочнасць і нейкую трывожнасць.

Гэтае ўражанне яшчэ ўзмацнілася, калі касманаўты выйшлі з карабля. У раскідзістых кронах магутных дрэў шапацеў вецер. Але нечага не хапала ў гэтым лясным шуме — аднастайным, абыякавым. Нібы джунглі самі па сабе, а шум — сам па сабе.

Людзі, не разумеючы, пераглядваліся, пазіралі па баках, прыслухоўваліся. Андрэй Кардымон здагадаўся першы.

— Птушак! — усклікнуў ён. — Не чую птушак, — і чамусьці цішэй дадаў: — I цыкад.

Яго таварышы спыніліся. Маўклівасць джунгляў здалася ім пагрозлівай.

— Такая цішыня заўсёды тоіць небяспеку, — сказаў капітан экспедыцыі Сяргей Волгін, пільна ўглядаючыся ў зараснікі.

— Наўрад ці… — паківаў галавой Генадзь Юрзінаў, штурман зоркалёта. — Дзе яна, тая небяспека? Хіба ў саміх дрэвах? — і ўсміхнуўся. Яго лёгкая, адкрытая ўсмешка, здавалася, струменілася нават праз шклопластык гермашлема.

Бесклапотнасць, якая пачулася ў Генадзевых словах і жэстах, неяк супакоіла нават Андрэя, і касманаўты ў суправаджэнні ўсюдыхода рушылі наперад.

Хутка выбраліся з гушчару. На шмат кіламетраў, дзе ні кінь вока, цягнуліся амаль зямныя прэрыі, пакрытыя густой, у пояс чалавека, чырванаватай травой. Быццам фарбы ранняй восені крануліся яе.

Людзі стаялі прыціхлыя, уражаныя гэтым панаваннем расліннага свету.

— Дзіўна, — нібы працягваючы колішнюю думку капітана, прамовіў Андрэй. — Навошта такое багацце флоры? Для каго яно?

Ён не разумеў, чаму нідзе не відаць хаця б слядоў тутэйшай фаўны. Не было той логікі, якой заўсёды валодае зямная прырода. Бо як магла самастойна так інтэнсіўна развівацца расліннасць без спалучэння з іншымі арганічнымі формамі жыцця на гэтай планеце?..

— Напэўна, мы іх проста не бачым, — зазначыў Юрзінаў.

— Няўжо для прыроды абавязкова аднастайнасць? Чаму ўсё павінна быць як на Зямлі? — запярэчыў Артур Круміньш, які ва ўсім любіў бачыць навуковую абгрунтаванасць.

— Неабавязкова, як на Зямлі, — згадзіўся Андрэй, — але каб без узаемасувязі — не веру. Помніш трэцюю планету Бернарда? Ніякага падабенства да Зямлі, і такая разнастайнасць жыцця. Але адзінага, непадзельнага.

— Андрэй пачаў біць класічнымі прыкладамі, — засмяяўся Волгін, — трымайся Круміньш, твая школа…

— Аднак планета сапраўды раслінная, — не здаваўся Артур.

— Раслінная? — Волгін пасур’ёзнеў. — Раслінная… дзе не відаць нават шкодных мікробаў. Што ж, усё можа быць. Але што сказаць наконт горада?

— Тую пляму на плёнцы ты лічыш горадам? — здзівіўся Круміньш.

— А ты? — у сваю чаргу, пацікавіўся Волгін.

— Пасля таго, што ўбачыў тут, — Круміньш абвёў вакол сябе рукой, — не. Расліннае жыццё не стварае гарадоў.

— Але трэба пераканацца, — усміхнуўся Волгін, — засталося ж недалёка.

Андрэй слухаў меркаванні сяброў, а сам уважліва прыглядаўся да раслін, у душы спадзеючыся ўбачыць хаця б якога жучка. I вочы паступова прывыклі да чырванаватых рэфлексаў ва ўсім наваколлі.

Пасля кароткага прывалу рушылі далей. Волгін вёў таварышаў на захад. Там, як сведчылі фотаздымкі, знаходзілася нешта падобнае на штучнае збудаванне. Зоркалёт рабіў тыя здымкі на вялікай вышыні. Здымкам перашкаджала воблачнасць, і адлюстраванне атрымалася надта невыразнае. Але капітан быў перакананы, што той пятачок-пляма, падзелены на сектары, які яны нядаўна разглядалі на фотаплёнцы, не мог утварыцца сам.

Андрэй падзяляў думку Волгіна, і яму было зразумела нецярпенне Генадзя.

Яны ўбачылі горад у ружова-фіялетавых промнях вячэрняга свяціла. Ён узнік на тэлеэкране раптоўна, як толькі ўсюдыход апынуўся ля шырокай ракі. Горад стаяў на крутым правым беразе і на фоне палаючага неба выглядаў як старажытная гравюра — ніякіх паўтонаў, адны рэзка акрэсленыя контуры гор.

— I гэта горад? — усумніўся Андрэй.

Касманаўты падышлі да самай вады. Відовішча было дзіўнае. Калі гэтае нагрувашчванне і было горадам, то архітэктура яго не мела ніякага падабенства з тым, што вока прывыкла бачыць на Зямлі. Высокія вастраверхія сілуэты быццам укручваліся ў неба і нагадвалі Андрэю, хутчэй, трубы ці неахайна адлітыя металічныя нарыхтоўкі, чым пабудовы разумнага прызначэння. Ніякай сістэмы, поўная асіметрыя. У кожным аб’екце — дынаміка руху, а ва ўсіх разам — застыласць, статычнасць.

Касманаўтам зноў здалося, што гэта нешта знаёмае, ужо бачанае.

— Горы?.. — падаў думку Круміньш.

— Ну вядома, мы ж на іх арыентаваліся, — усклікнуў Генадзь. — Дзівакі!

— Падобна, — сказаў Волгін, — але ты, Генадзь, нешта блытаеш. Зараз праверым.

Касманаўты селі ва ўсюдыход, ад’ехалі крыху назад.

— Вось глядзі! — капітан Волгін не мог схаваць свайго задавальнення.

Крыху ў баку ад палоскі вячэрняй зары, амаль зліваючыся з пацямнелым небам, высіўся горны краж. Звычайны, дзікаваты, магутны.

— Здымкі! — патрабаваў Волгін. I калі аўтаматы падалі яму здымкі кража і таго, што людзі лічылі горадам, прапанаваў:

— Параўнайце.

I горы на здымку, здалося, загаварылі. Андрэя ўразіла, што невядомы творца горада нібы паўтараў прыроду і ў той жа час уводзіў у малюнак нешта сваё. Горад быў копіяй кража, толькі больш фантастычнай, загадкавай і ў нечым нават грознай.

— Навошта? Не разумею, — Андрэй збянтэжана развёў рукамі.

— Паўтарэнне прыроды. — Генадзь засмяяўся нечаму свайму. — Гэта ж цікава. Праўда, Артур?

Круміньш не адказаў. Ён пільна ўглядаўся ў фатаграфію горада.

— Яны ідуць ад свайго разумення, — усхвалявана сказаў Волгін. — I ўрэшце не гэта важна. Я цяпер паверыў канчаткова, што мы напаткалі цывілізацыю.

— Дадай: маўклівую, — скептычна заўважыў Круміньш.

— Ат, — махнуў рукой Волгін на рэпліку астрафізіка: маўляў, ведаем твае вечныя сумненні, — вяртаемся да ракі.

Андрэй адчуў, як стукае яго сэрца: так бывае заўсёды пры сустрэчы з незнаёмым.

Цямнела хутка. Калі касманаўты вярнуліся на месца сваёй ранейшай стаянкі, ноч запаліла ўжо над горадам вялікія, яркія зоркі. Іх святла, аднак, было малавата, каб уберагчы абрысы горада. Яны размываліся, пакуль не зніклі зусім.

— Пара, — нецярпліва сказаў Юрзінаў.

— Раніцай, — зразумеўшы яго жаданне, сказаў капітан.

Усе прынялі гэта як загад, не пярэчачы, аднак і не ўтойваючы расчаравання. Яны разумелі капітана, які рабіў так толькі з-за асцярожнасці. А сэрца Андрэя не хацела згаджацца. Гэта ж зусім побач, напэўна, знаходзіцца горад. Дзеля гэтай сустрэчы яны пераадолелі прастору ў некалькі парсекаў, а цяпер, амаль дасягнуўшы мэты, вымушаны яшчэ чакаць. I тое, што гадзіны, якія засталіся да раніцы, нікчэмна малыя ў параўнанні з гадамі, што спатрэбіліся, каб даляцець сюды, неяк забывалася. Бо гэтыя апошнія гадзіны здаліся раптам самымі доўгімі.

Горад быццам спаў. Ніводзін агеньчык не засвяціўся між фантастычных гмахаў. I гэта таксама здзіўляла, хвалявала.

Не толькі Андрэй не мог заснуць. Думкі ўсіх былі там — на незнаёмых вуліцах. Людзям Зямлі ўяўляліся таямнічыя жыхары горада, і ўзнікаў непакой ад блізкай сустрэчы.

— Дарэмна трацім час, — пачуў Андрэй голас Юрзінава.

Яму не адказалі. Толькі зарыпелі паходныя ложкі. I было ў гэтай людской маўклівасці нешта такое самотнае, што Андрэй узрадаваўся, калі Волгін горача загаварыў:

— Мы не Калумбы, якія адкрывалі новыя землі. Яны ж былі амаль дома. А мы на іншай планеце. Дык ці павінны мы спяшацца?

I капітану не адказалі. Розум — розумам, але ёсць яшчэ і сэрца…

Пабудзіў Андрэя праменьчык. Нясмелы, цеплаваты, ён прабіўся скрозь пластыкавае акенца — зусім такі, які бываў ясным ранкам на Зямлі.



У Андрэя зашчымела ў грудзях. Ён любіў космас, любіў шукаць новае, жыць у напружанні. Гэта прыносіла яму найвялікшае задавальненне. Але яно не магло замяніць любві да сваёй Зямлі — яе людзей, яе гор і палёў, непаўторнага сіняга неба.

Комментарии к книге «Зорны камень», Владимир Николаевич Шитик

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства