"...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!” (fb2) - "...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!” 516K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Юлия Иосифовна Бибила
Юлія БІБІЛА
"...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”
Успаміны
Творца летапісу беларускага друку
Юлія Восіпаўна Бібіла, адна з першых беларускіх бібліёграфаў, краязнаўца, нарадзілася 10 студзеня 1897 г. у мястэчку Поразава ў сям’і валаснога пісара. Адметна, што ў родзе Бібілы па лініі маці захоўваліся звесткі пра паўстанне 1863-64 гадоў, былі сваяцкія сувязі з сям’ёй Каліноўскіх.
Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці (ранняя смерць бацькі), Юліі ўдалося скончыць прыватную гімназію ў Ваўкавыску. У 1914 г. разам з маці Юлія Бібіла пераехала ў Бабруйск, скончыла восьмы (педагагічны) курс прыватнай гімназіі Аляксеевай, пачала настаўнічаць. Праз нейкі час здолела паступіць яшчэ і на Вышэйшыя жаночыя курсы ў Петраградзе. У красавіку 1917-га па вяртанні з Бястужаўскіх курсаў у Бабруйск актыўна ўключылася ў шырэйшую грамадскую працу. Зноў працавала ў мясцовым Камітэце помачы ахвярам вайны, стала сябрам аддзялення Беларускага культурна-асветнага таварыства “Бацькаўшчына”.З рэкамендацыяй Фабіяна Шантыра паступіла ў Беларускую сацыялістычную грамаду. У савецкі час працягвала настаўнічаць, паралельна працавала ў гарадской бібліятэцы, дзе арганізавала аддзел краязнаўчай літаратуры, правярала стан хатаў-чытальняў на Бабруйшчыне.
Комментарии к книге «"...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”», Юлия Иосифовна Бибила
Всего 0 комментариев