Читать книгу «Каменданцкі час для ластавак», Алена Брава

«Каменданцкі час для ластавак»

1455

Описание

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.



1 страница из 179
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Каменданцкі час для ластавак (fb2) файл не оценен - Каменданцкі час для ластавак (Дэбют) 630K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алена Брава


Алена Брава

КАМЕНДАНЦКІ ЧАС ДЛЯ ЛАСТАВАК

Аповесці, апавяданні


Падрыхтаванае на падставе: Алена Брава, Каменданцкі час для ластавак. Аповесці, апавяданні., — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — 183 с. (Дэбют)


Copyright © 2015 by Kamunikat.org

ІМЯ ЦЕНЮ — СВЯТЛО

(гісторыя адной фабіі)

Частка першая


Калі Загадчык гарадской культуры з істэрычным узвіскатам тупой пілы верашчыць, што яна звольнена, так — зволь – не – на за правал учарашняга фэсту, вядома ж, бессэнсоўна нагадваць, што менавіта яна, Вікторыя, папярэджвала, ды што там — проста такі прарочыла на ўвесь голас магчымыя ападкі, заклінаючы правесці “мероприятие” не на вуліцы — усё ж верасень, не ліпень! — а ў сценах палаца культуры, і што ўвогуле яна стамілася, бы тая траянская Касандра, прадказваць няшчасці, якія потым здараюцца з-за чужога глупства ды безадказнасці. Спраўдзілася і ўчора — дакладна так, як маляваў ейны страх: дождж быццам толькі і чакаў узмаху дырыжорскай палачкі, каб абрынуцца скрозь прапалены феерверкамі навес на сцэну і ўмомант — дырыжор не паспеў яшчэ скончыць немузычную фразу з рэзка акцэнтаваным рытмам — ператварыць яе ў свежазалітую коўзанку. Аркестр захлынуўся дажджавой вадою. У пачатку праспекта паказаўся ўжо начальніцкі картэж, а прыбіральшчыцы з вёдрамі ды анучамі, мабілізаваныя Загадчыкам на няроўную барацьбу са стыхіяй, раскірачана соўгаліся па хлюпкай сцэне, павярнуўшыся да высокіх гасцей спінамі. “Кто р-распор-рядился?!” — закрычаў, вылецеўшы з машыны і вылупіўшыся на ўсю гэтую бяссэнсавую валтузню, местачковы Куратар, і Вікторыя, рупліва захоўваючы на твары маску пераможцы, адказала на пытанне. Загадчыка, на яго шчасце, побач не было, ён паімчаўся да дырэктара універмага, хацеў заслаць мокрую сцэну дыванамі. “Плевать я хотел на его указания, начинайте концерт!” — прашыпеў, ужо шэптам, Куратар, таму што з аўто якраз выходзіла пад дагодлівыя парасоны сама Кіраўніца з міністэрства культуры, адно прозвішча якой выклікала ў кар’ерных абарыгенаў трымценне жаху, — цвёрды жэст, якім яна па-мужчынску паціскала працягнутыя рукі, напомніў Вікторыі маму. Менавіта для гэтай сурагатнай маці, а зусім не для дзяцей, і ладзіўся фэст — дзецям наогул давялося горш за ўсіх: вылецеўшы ў іскрыстым рытме “Крыжачка” на коўзкую, як лёд, сцэну, яны адразу ж пачалі падаць… Словам, свята, да якога мастацкія калектывы правінцыяльнага палаца культуры рыхтаваліся ў моцна настоенай атмасферы нервовага зрыву, перанасычанай — аж да немагчымасці дыхаць! — пахам карвалолу, асабліва пасля “наездаў” сталічных рэжысёраў, што ліхаманкава правілі ўжо зацверджаны сцэнар, — свята гэтае абярнулася задницей, у якой усе яны цяпер сядзяць. Грубае слова — яго ўчора ўвесь час паўтараў, бы цвікі забіваў ім у галовы, раззлаваны Куратар — назойліва свярбіць ў ма

Комментарии к книге «Каменданцкі час для ластавак», Алена Брава

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!