• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Нясвіжская крыза»

341

Описание

отсутствует

1 страница из 27
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Уладзіслаў АХРОМЕНКА

НЯСВІЖСКАЯ КРЫЗА

За пару дзён да таго, як Слава раптоўна сышоў з гэтага свету, ён мне ў "Мінкульт" даслаў няскончаны раман, сказаў узяць любую частку, якая спадабаецца для публікацыі. У выніку я размясціў яго кнігу ў трох нумарах часопіса. Гэта была яго апошняя вялікая публікацыя.

Сяргей Календа

Жарынкі порхалі, бы курвы, а голыя курвы скокалі праз купальскае вогнішча.

Пунсовы штопар укручваўся ў фіялетавыя нябёсы. Па-над стылымі водамі слаўся хмельны, бы пяршак, дымок. Бяздонная цемрадзь праціналася бутэлечным блямканнем, аргазмічнымі стогнамі і народнымі спевамі.

Старэча з крамянёвым вядзьмарскім тварам відавочна не ўпісвалася ў свята фальклорнай разбэсты. Седзячы каля вогнішча, яна засяроджана варажыла над вялізнай чорнай патэльняй, што стаяла на дзвюх цаглінах. Перакідала нажом залацістыя дранікі, плёхала на распалены чыгун цеста і, здавалася, не зважала ані на прывідныя цені, якія гойсалі праз агонь, ані на барвовыя трасеры, што хаатычна шпокалі наўкол.

Бультыхнула. Пырскі густа накрылі пунсовае вуголле, зашкварчэлі на патэльні. Старая страсянула кроплі з плюшавай душагрэйкі і з дакорам прымружылася на немаладога лысаватага дзядзьку з акуратнымі, нібы ў калгаснага бухгалтара, вусікамі. Стоячы ў вадзе, ён пажадліва абдымаў дзвюх маладзіц, па выглядзе – перадавых прадавачак «Сельпо». Дзявулі, фасоністая бяляўка і вытанчаная чарняўка, выглядалі няўлоўна падобнымі, нібы родныя сёстры. Лагодныя хвалі песцілі іх пругкія цыцкі, а вусаты зачаравана і бессаромна пераводзіў позірк налева-направа.

– Ну, Стасю, ты і жа-а-ба!.. – агучыла дакор старэча. – Хіба не бачыш, што тут людзі балююць?..

Юрлівец схамянуўся, адляпіў позірк ад цыцак і выбачальна прыклаў далонь да грудзей.

– То бяры сястрычак – і гайда дранікі есці, пакуль гарачыя!.. – палагаднела вядзьмарка, крыху павагалася і выцягнула з-пад крыса душагрэйкі біклажку з самагонам. – Дый выпіць не зашкодзіць, каб нячысцікаў адагнаць!

Стась паслухмяна выбраўся на бераг, працягнуў руку сёстрам. Але пакаштаваць вядзьмарчыных гасцінцаў не паспеў: ад вогнішча наляцелі, падхапілі і занурылі ў карагод.

З густой цемры маркотна заскуголіла скрыпка, вухнуў бубен, пругка і згодна загудзелі дудары. Залатыя дровы з шоргатам рассыпаліся сляпучымі згусткамі, вясёлыя жарынкі пырскалі ў нябёсы. Гіганцкія цені кружлялі вакол агню ў шалёным вакханальным рытме. Паветра набрыняла аскомістым водарам разбэсты.

Старэча сарамліва пасміхнулася, нібы прыгадала маладое і брыдкае. Прыклалася да біклажкі, уцерла бяззубы рот і падчапіла відэльцам свежаспечаны дранік.

Шчыльнае металёвае ракатанне спакваля ўвайшло ў слых і дазволіла сябе ўсвядоміць. Неўзабаве яно ўзмацнілася да роўнага механічнага грукату і імгненна засланіла сабою навакольныя гукі. З-пад нізкіх аблокаў міргнуў чырвоны агеньчык, і над галовамі праявілася бліскучае яйка з доўгім страказіным хвастом. Густую цемру рассекла касое лязо пражэктара. Яно дбайна абмацала чарналакавыя воды, карункавую папараць, вогнішча і аголеныя спатнелыя целы.

Верталёт завіс па-над галовамі, акуратна знізіўся і ўпэўнена зафіксаваўся палазамі на паляне. Шугануў вецер з вадзяным пылам, прысутныя інстынктыўна прыкрылі твары.

Лопасці абвіслі. Трап апусціўся. Усярэдзіне верталёта азначыўся няпэўны рух.

– Джон Фіцджэральд Кенэдзі, прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі, – абвесціў нехта нябачны.

Большасць прысутных не адразу ўцяміла пачутае: дэсінхранізацыя карцінкі і гуку была навідавоку. Адэкватна адрэагавалі толькі Стась і ягоныя дзеўкі. Першы паспеў нацягнуць белыя кальсонныя нагавіцы, папляваць на пальцы і прыгладзіць вусы. Чарняўка з бяляўкай незаўважна для ўсіх слізганулі ў трэйлер, што хаваўся ў цёмным гушчары.

З верталёта высыпалі аднолькавыя каржакаватыя хлопцы ў аднолькавых чорных акулярах і аднолькава някідкіх шэрых стройчыках. Яны прафесійнымі позіркамі ацанілі нудыстаў на прадмет зброі і разгрупаваліся на паляне.

Джон Фіцджэральд Кенэдзі абсалютна не адпавядаў свайму тэлевізійнаму вобразу, распрацаванаму іміджмейкерамі яшчэ за часамі перадвыбарчай кампаніі: гэткі гібрыд прагрэсіўнага ўніверсітэцкага выкладчыка і акцёра з рэкламнага роліка зубной пасты. Трыццаць пяты прэзідэнт Злучаных Штатаў выглядаў самотным і засяроджаным; знешнепалітычная сітуацыя не спрыяла братэрскай любові. Ён нервова падцягнуў вузел гальштука, прамакнуў лоб насоўкай і немалым намаганнем волі зацвердзіў добразычліва-афіцыйны позірк.

Гэтым позіркам Кенэдзі агледзеў пярэдні план і спыніўся на вытанчанай чарняўцы; за колькі хвілінаў, праведзеных у трэйлеры, тая паспела надзець сціплую сукню, укласці фрызуру і нават падправіць касметыку.

– Жаклін, я заўсёды цаніў тваю вынаходлівасць, у тым ліку і ў сексе, – адбудаваў прэзідэнт тактоўную прэлюдыю спіча. – Але…

– Джэкі, гэта ўсяго толькі перформанс, – з дазаванай крыўдай патлумачыла першая лэдзі ЗША. – Постмадэрнічны тэатр, эстэтычны мінімалізм, дэканструкцыя вобразнай парадыгмы. Карацей, увасабленне прынцыпаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека нетрадыцыйнымі пастановачнымі сродкамі. Усе аголеныя і таму ўсе роўныя. Ты ж не ханжа і не супраць сучаснага мастацтва?

Фасоністая бяляўка, якая выйшла з-за спіны Жаклін Кенэдзі, узялася вытлумачваць групавуху з іншага боку.

– І перформанс гэты называецца Купалле. Дзень летняга сонцастаяння, свята плоднасці, народнага чарадзейства і перамогі дабра над ліхам, – з інтанацыямі прафесара этнаграфіі патлумачыла Лі Радзівіл. – Мы з сястрой акурат і зладзілі купальскае свята ў гонар твайго найлепшага сябра і майго мужа, князя Станіслава Альбрэхта. Гэты дзень і пагэтуль адзначаюць на гістарычнай радзіме продкаў Стэсі, у горадзе Нясвіжы.

– Нясвіж – гэта дзесьці ў Манголіі? – недаверліва ўдакладніў Джэкі.

– У Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, – далікатна ўкруціўся ў размову Стэсі. – БССР – гэта адзін са штатаў Савецкага Саюза. Самы заходні. Халодная вайна, жалезная заслона, балістычныя ракеты, КГБ, гарэлка, калгасы і містар Хрушчоў з чаравікам на трыбуне ААН…

Тлумачэнне князя Радзівіла не выклікалі ў прэзідэнта Кенэдзі ані цікаўнасці, ані здзіўлення. Ён з агідай аглядаў спатнелую ад любошчаў і алкаголю публіку, і на донцах прэзідэнцкіх вачэй, нібы на фотапаперы, праяўляліся здзеклівыя загалоўкі заўтрашніх газет.

– Значыцца, Стэсі, у тваім БССР сексуальная рэвалюцыя адбылася яшчэ раней за Злучаныя Штаты, – падсумаваў Кенэдзі. – Ухваляю. Але ж перформанс у фармаце свінгер-вечарынкі, калі пра яго дазнаюцца…

– Выключаецца цалкам, – супакоіла Жаклін. – Масоўка – акторкі-пачаткоўкі з Брадвею разам са сваімі бой-фрэндамі, дармаедамі-бітнікамі. Купальскае кантры – музыкі з найлепшай габрэйскай рэстарацыі Брукліна. Дэкарацыі мы выпісалі з Галівуду. Усім заплацілі па найвышэйшым рахунку і паабяцалі яшчэ больш у наступныя разы. Так што ім цяпер прасцей маўчаць, чым гаварыць. Да таго ж, дарагі Джэкі, ані рэпарцёраў, ані залішніх вачэй тут быць не можа. Нагадаю, што мы на даху аднаго з самых высокіх хмарачосаў Нью-Ёрка, а значыцца, і ўсяго свету.

У пацвярджэнне словаў сястры Лі Радзівіл эфектна рассунула гіганцкія лісты папараці, выштукаваныя з пап’е-машэ.

З вышыні пяцісот футаў адкрывалася панарама Нью-Ёрка, бяздушная і матэрыялістычная. Сляпучая галактыка Манхэтэна бязжальна выпальвала вочы. У залітых электрычнасцю цяснінах стрытаў і авеню праплывалі злітныя аўтамабільныя стужкі. Шалела неонавая рэклама, прапаноўваючы ў крэдыт усе існыя радасці жыцця.

Знянацку ад верталётнай кабіны пачуўся траскучы радыёшоргат, на які наклалася трывожнае піканне. Збоку-ззаду Кенэдзі далікатна матэрыялізаваўся ахоўнік і схіліўся да прэзідэнцкага вуха.

Джэкі прабыў у салоне нядоўга, а калі вярнуўся, выглядаў дэпрэсіўным і нібыта замарожаным – рыхтык як тры месяцы таму, калі яму даклалі пра няўдалую высадку «контрас» на Кубе.

– Змушаны з вамі развітацца, – Кенэдзі замкнуў твар у дзяржаўна-заклапочаным выразе. – Справы неадкладнай пільнасці.

Ён ужо збіраўся сесці ў верталёт, але ў апошні момант зачапіўся позіркам за старую відавочна нетутэйшага экстэр’еру. Старэча па-гаспадарску ўпэўнена несла да Джэкі вялікі спод ружовых круглякоў з карункавымі закрайкамі, ад якіх сыходзіў надзіва апетытны водар. У вачах бабкі чыталася настойлівае патрабаванне неадкладна пакаштаваць і выпіць.

– Пачакай, сыначка, – загадала старая. – Калі ты пра той страшны пажар, то я згашу яго проста зараз.

Кенэдзі таргануўся, нібы ад удару электратокам. Крытычна агледзеў цяжкую чорную спадніцу, зашмальцаваную душагрэйку ў прапалінах, вузлаватыя рукі з сінімі вяровачнымі пражылкамі і непранікальны, нібы вытачаны з каменя, твар. Усё гэта падсвядома асацыявалася ў яго з СССР, гарэлкай, калгасамі і ўвогуле з пеклам.

– Гераіня Хэлоўіну? – нервова запытаўся прэзідэнт у Жаклін.

– Рэжысёрка-пастаноўшчыца нашага купальскага перформансу, – патлумачыла першая лэдзі. – Між іншым, родам з-пад Нясвіжа, таго самага. Аўтэнтычная вядзьмарка… куды там расфарбаваным акторкам з брадвейскага «Макбета»! Бароніць традыцыі, адкрывае мінулае, прадказвае будучыню і сурочыць ворагаў.

Джэкі не адразу засвоіў пачутае.

– Мэм, пра які пажар вы гаворыце? – з напругай удакладніў ён у бабкі.

– Пра той самы, якім ты, сынок, так пераймаешся. Дзе гарыць, не скажу дакладна. Адно ведаю, што надта адсюль далёка. Ужо трэці дзень, і ніхто не можа згасіць. Давай паспрабую.

– Адкуль вы ўсё ведаеце?!..

Комментарии к книге «Нясвіжская крыза», Владислав Игоревич Ахроменко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!