«Сацыяльная дыстанцыя»

154

Описание

отсутствует

1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ

САЦЫЯЛЬНАЯ ДЫСТАНЦЫЯ

Раніцою я спускаюся па прыступ­ках з дзявятага паверха. Святло ча­сам не паспявае за крокамі, спознена ўспыхвае на кароткае імгненне, ужо за спінаю. Так што ідзеш скрозь цемру, паўз маўклівыя чужыя дзверы, сы­плеш крокамі ўніз. За сцяною ходзіць каробачка ліфта, за цёмнымі вокнамі гірляндаю паблісквае ўдалечыні Нава­полацк.

Раніцою я спускаюся з дзявятага па­верха. Можна ехаць на ліфце — але, як ты заўжды кажаш, лепш не рабіць гэта­га, калі спяшаешся. Захраснеш яшчэ, не паспееш, не даедзеш. Я цябе слуха­юся. Я ўвогуле з маленства недаверлі­ва стаўлюся да ліфтоў — з таго самага карычневага, ад якога вечна патыхала мачою, што падымаў мяне пасля шко­лы на мой восьмы ў Брэсце. Я ні разу не захрасла ў ліфце за ўсё жыццё, але ў іх, нават самых камфартабельных, мне не­камфортна.

Раніцою я спускаюся — крок, крок, крок, крок. Прадзіва крокаў абрываецца каля пляцоўкі з паштовымі скрынямі. І яшчэ пара прыступак да чырвонай кро­пачкі на гузіку дамафона. І з душнавата­га пад’езда: вонкі.

Вонкі — гэта ў кастрычніцкі бляклы ранак, поўны імжачкі. На пустыры чэз­нуць танюткія дрэўцы, якія не прыжы­ліся і між якіх выгульваюць сабак. Мне направа, між шматпавярховікаў, што падпіраюць галовамі нізкія хмары. Пад нагамі пахруствае жвір, пакрэхтвае патрэсканы асфальт. Цемра ў дварах гусцее каля сметнікаў, каля пад’ездаў, і з цемры вынырваюць, спяшаючыся, людзі.

Раніцою я іду на прыпынак, адольва­ючы супраціўленне святлафораў, што здзекліва чырванеюць, як толькі да іх набліжаешся. Мінакі прыўздымаюць бровы, бачачы на мне маску. Дзівяцца. У маленькіх гарадах, падаецца, імунітэт у мясцовых мацнейшы, а таму сусвет­ная эпідэмія — рэч нястрашная, нават забаўная. Можа быць, увогуле выдума­ная.

Хаця, папраўдзе, ад чалавека ў масцы народ спрабуе, па магчымасці, адсунуц­ца. Сацыяльнае дыстанцыраванне ў дзе­янні.

…Бабулька ў перапоўненым аўтобусе хрыпла кашляе, не засланяючы твар. Яе сусед, пажылы мужчына, з дакорам гледзячы на мяне, кажа:

— Адзіваюць, адзіваюць, маскі етыя, а ўсё раўно забалеюць, каму нада, усе…

За імі сядзіць маці з дзяўчом гадкоў ча­тырох, і малая то чапляецца за поручань перад сабою, то пасмоктвае пальчыкі. Дынамік адкашліваецца над чалавечымі галовамі:

— Чарнешчына.

Яшчэ тры ці чатыры прыпынкі, ніяк не магу запомніць.

Комментарии к книге «Сацыяльная дыстанцыя», Маргарита Латышкевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!