На Каляды (fb2) - На Каляды 70K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Таццяна Барысік
Таццяна Барысік
На Каляды
Продкі, ратуйце нас ад неспакою ды гора,
Хай усё застанецца так, як цяпер.
З песні народа янадзі, тубыльцаў джунгляў Індыі, што апынуліся пад пагрозай знікнення
Апавяданне
Чорнаю хусткай апусцілася на зямлю калядная ноч. Дзікія слівы цягнулі ўвышкі свае каравыя лапы. На неба ўзышлі зоры-зорніцы — божыя памочніцы. Пад адзіным на дзве вёскі ліхтаром ззяў мільёнамі бітых шкельцаў снежны неруш. Белы дол стаіўся ў чаканні цуду. Паўсюднае бязлюддзе і цішыня аж да звону ў вушах зрабіліся звыклымі і даўно нікога не насцярожвалі.
На пачатку дваццаць першага стагоддзя, ідучы след у след, таптала каляіну на бальшаку, што яднаў Лужок і Засценак, калядная чарада. У Лужку засталося пяць жылых хат, у Засценку вокны свяціліся ў чатырох. А калядоўшчыкі ішлі і ішлі, парушаючы заўсёдную маўклівасць наваколля, няхай сабе ўжо і без зоркі, але ўсё яшчэ са спрадвечным спадзяваннем перакупіць у бога жывёлу, багата накалядаваць, як мае быць выпіць, пагуляць і пад’есці.
Комментарии к книге «На Каляды», Таццяна Барысік
Всего 0 комментариев