Калядныя апавяданні (fb2) - Калядныя апавяданні 103K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк
Калядныя апавяданні
…трэба ведаць меру і ў міласціне…
Здарэнне з Каморыным
Напярэдадні Калядаў другі намеснік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства «Моц» Зміцер Аляксандравіч Каморын прайграўся ў карты, прагуляў усе свае перадсвяточныя грошы.
Не падымаючыся з-за стала, у прайдзісвета Кучкіна, забыўшыся, што той прайдзісвет, Зміцер Аляксандравіч пазычыў, каб адыграцца, трыста даляраў.
Супакойваючы сваю нярвовую раздражнёнасць каньяком і півам, у адзін момант прафукаў і гэтыя грошы…
Каморын быў зацяты гулец, гуляў рызыкоўна, можна сказаць, рамантычна і, вядома ж, з гэтае прычыны амаль заўсёды няўдала прайграваў шмат.
Яму б, чалавеку залішне гарачаму, супакоіцца, але ж не…
Немалыя сумы цяклі на тое, каб у час аддаваць пазычкі.
Пазычка ж наскоквала на пазычку, таму давялося прадаць нават машыну і сёе-тое з дарагой кватэрнай драбязы.
Жонка Каморына, жанчына пакорлівая, ня раз і ня два прасіла яго:
— Змітрык, ня йграй, калі ласка! Табе не шанцуе! Ты ж вельмі даверлівы!
Ёй падтаквала Кацярынка, дачка-васьмікласніца:
— Татачка, кінь карты…
I на працы няўдачліваму карцёжніку было ўжо аднойчы сказана: работнік вы неблагі, але больш выручаць ня будзем!
Каморын заўсёды шчыра абяцаў, што кіне карцёжніцтва, што гуляць ня будзе, што вернецца да розуму.
I ня проста абяцаў.
Комментарии к книге «Калядныя апавяданні», Леанід Дранько-Майсюк
Всего 0 комментариев