Доўгае развітанне (fb2) - Доўгае развітанне 501K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Татьяна Михайловна Мушинская
Таццяна МУШЫНСКАЯ
ДОЎГАЕ РАЗВІТАННЕ
АПОВЕСЦЬ У МАНАЛОГАХ І ДЫЯЛОГАХ
Частка першая
Дом
На сцяне Надзінага пакоя вісіць афіша. З партрэтам і назвай праграмы па-французску. Афіша яе сольных канцэртаў на поўдні Францыі. Божа, колькі казачных, незвычайных успамінаў звязана з той, даўняй ужо вандроўкай!
У адной з шуфлядаў Надзінага пісьмовага стала ў канвертах захоўваюцца стосы фотаздымкаў, прывезеных з тых гастроляў. На іх засталіся назаўжды адлюстраванымі і буянне восеньскіх фарбаў, і цудоўныя, маляўнічыя краявіды невялікіх гарадоў Міжземнамор’я, дзе ў лабірынтах старых вузкіх вулачак, у сілуэтах старадаўніх храмаў і свецкіх будынкаў, здаецца, затаіўшыся, жыве сама гісторыя. Тут, як нідзе, адчуваеш хаду часу, подых стагоддзяў. Адчуваеш сябе ўзнесенай над светам і далучанай да вечнасці.
Вядома, ад горада да горада – шлях немалы, і штораз дарога адбірае сілы. Тыя, якіх заўсёды крыху нестае на канцэрце. Вядома, перад выступленнем заўсёды хвалюешся: новая пляцоўка, незнаёмая зала, нязвыклая акустыка, новы глядач і слухач. Як ён цябе ўспрымае?.. Толькі паспееш да яго прывыкнуць, адчуць яго і зрабіць сваім, як трэба з’язджаць. А ў канцы гастроляў ты наогул як марафонец, які бяжыць апошнія кіламетры і думае: а нашто мне ўсё гэта трэба?
Але як лёгка дыхаецца ў Еўропе! Мо таму, што акадэмічная, оперная ці камерная манера спеваў тут заўсёды высока цанілася.
Комментарии к книге «Доўгае развітанне», Татьяна Михайловна Мушинская
Всего 0 комментариев