Читать книгу «Кватэра № 0», Паліна Качаткова

«Кватэра № 0»

529

Описание

отсутствует



1 страница из 28
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Кватэра № 0 (fb2) файл не оценен - Кватэра № 0 94K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Паліна Качаткова



Паліна КАЧАТКОВА


КВАТЭРА № 0


Частка 1. Рыбак


— Ці жывуць тут людзі?

Маладая жанчына адчыніла высокія цяжкія дзверы і ўбачыла Старую жанчыну. З пад’езда падзьмула холадам, якраз у гэты момант нехта заходзіў з вуліцы, а кватэра была на першым паверсе, першай ад увахода.

— ЯК ДОБРА, нарэшце ў гэтай кватэры жывуць людзі, — працягвала Старая жанчына. — Вы жывяце тут? — удакладніла яна.

— Так, я тут жыву.

— Як добра, што вы тут жывяце, але... — яна зрабіла паўзу, як бы падбіраючы словы, — але калі вам раптам... раптам будзе, зробіцца... страшна, вы прыходзьце да мяне. Я Цыля Львоўна, і я жыву паверхам вышэй — у такой жа кватэры, як гэтая, як ваша кватэра.

У пад’ездзе зусім холадна, холадна стаяць нават каля адчыненых у кватэру дзвярэй, і Маладая жанчына прапанавала Цылі Львоўне зайсці, але тая адмовілася і пайшла на другі паверх — да сябе.

Маладая жанчына зачыніла дзверы кватэры на першым паверсе. Яна вярнулася да перапыненага занятку — упрыгожвання ялінкі. Быў 1996 год, яна ўпершыню адзначала Каляды ў гэтай кватэры, таму ёй давялося схадзіць у найбліжэйшую ад дома краму (а гэта быў ГУМ), каб набыць ёлачныя цацкі. Шары і дожджык, бліскучы дожджык — вось што яна хацела набыць.

Хацела набыць шары, каб усе былі рознага колеру, і дожджык, зялёны ці залацісты. Але шары ў ГУМе прадаваліся толькі ў наборах — аднаколерныя.

Комментарии к книге «Кватэра № 0», Паліна Качаткова

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства