Читать книгу «Танцы над горадам», Владимир Алексеевич Орлов

«Танцы над горадам»

502

Описание

Кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць свае таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.



1 страница из 112
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Танцы над горадам (fb2) файл не оценен - Танцы над горадам 467K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Алексеевич Орлов


Уладзімір Арлоў

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ

тры аповесці

.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ

О deja vu

у свеце гэтым цесным!

о тайніцы

ў фіранках ветрам гнаных…


1

Гэтая гісторыя пачалася вельмі даўно, калі я быў яшчэ неўміручы. Зрэшты, як і ўсе навокал: сябры, бацькі, настаўнікі. Калі смерць існавала, то — недзе на іншай планеце.


2

Успамін надзвычай выразны і востры — шматколерны, з жывымі гукамі і пахамі.

Я прачынаюся — нібыта вынырваю з утульнай зялёнае глыбіні — і не магу ўцяміць, чаму я, цалкам апрануты, сяджу на лавачцы ў нашым двары. Навокал цёплая травеньская ноч і — неверагодная цішыня, што пахне зацвілым белым бэзам. Мама трасе мяне за плечы, ейныя вусны варушацца, ды я нічога не чую, усё адбываецца, як у нямым кіно. І раптам, быццам з вушэй выліваецца вада, пакрысе вяртаецца слых. У зарасніку бэзу шамаціць ветрык, здалёк азываецца цягнік…

У цішыню ўрываецца мамін голас. Сынок, Уладзя, куды ты сабраўся? — скрозь слёзы паўтарае мама. Яна ўжо не трасе мяне, а гладзіць па галаве. Мама ў сваім улюбёным бэзавым швэдры. Побач у сіняй начной піжаме — тата.

Комментарии к книге «Танцы над горадам», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!