• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Сукенка»

1181

Описание

отсутствует

1 страница из 9
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Сукенка (fb2) файл не оценен - Сукенка 124K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Зараслава Каминская


ЗАРАСЛАВА КАМІНСКАЯ

СЭКАНД

АПОВЕСЦЬ

Гэтую сустрэчу пачнём з двярэй.

Дзверы белыя. Дзве створкі. Дзве круглыя ручкі. Вазьміце за адну ручку (у далоні — нібы халодная абабраная бульбіна), за другую (другая бульбіна), расчыняем і — о, дык гэта шафа! Хм.

— Не ведаю, што апрануць.

Швэдры, швэдры, швэдры; байкі, світшоты, цішоткі, джынсы; яшчэ блакітны выцягнуты швэдар; нешта скамечанае, зялёнае і бліскучае ляжыць каля сценкі; чырвоная куртка.

— Абрыдла ўсё гэта. І гэта. А блакітны ўвогуле час выкінуць.

Але з іншага боку, каб пазнаёміцца з новым чалавекам, няма нічога лепшага за тое, каб зазірнуць да яго ў шафу.

— І якая ўвогуле розніца, што апранаць.

Тым больш, што ў душу зазірнуць цяжэй. Пасуньцеся, каб не замінаць, — вы ж бачыце, дзяўчына выбірае вопратку.

— Ніхто, мама, даўно на мяне не глядзіць.

А мы паглядзім. Доўгія рудыя валасы, як у русалкі, белы твар, а вочы — грэцкі мёд, амаль чорныя. Яшчэ рабацінкі. Далей (ніжэй) глядзець не будзем, бо пакуль дзяўчына стаіць перад шафай у майтках і станіку. Не, не будзем.

— Ты сама ні на каго не глядзіш.

— Так, так, так, ва ўсім вінавата я сама. Для цябе я — красуня, канечне. Але ўсё ў гэтым свеце не такое, якім табе здаецца.

Гаворачы, яна пацягнула з паліцы чорныя джынсы — і ўся джынсавая кіпа абрынулася на падлогу.

Калісьці ў гэтай шафе быў парадак: кожная рэч — на сваім месцы. Роўна-роўна віселі спадніцы-спадніцы, кофтачкі-кофтачкі, сукенкі-сукенкі. Ляжалі шкарпэткі, хаваліся станікі, таіліся майточкі, і нават калготы не скручваліся ў косы. Парадак, заведзены маці.

Больш яго не прытрымліваліся.

— Сапраўды, усё ў тваім свеце такое, якім здаецца табе, дачушка.

Пасля зімы ўвогуле складана было ўціснуцца нават у чорныя джынсы. І гэтая акалічнасць таксама не спрыяла размове.

— Ты думала, што будзе лёгка. Адразу табе ў тэатры і ролі, і грошы. І падарожжы, і ўвесь свет, а не гэтая маленькая кватэра. І муж. Але жыццё ідзе, і нічога гэтага ў цябе няма. Прабач, мая дарагая актрыса, што не падрыхтавала для цябе дэкарацыі.

— Чаму ж не падрыхтавала? Падрыхтавала! Паважаныя гледачы, перад вамі — аднапакаёвая кватэра. Сцены, — яна павяла рукой, — абклеены шэрымі шпалерамі. Белая мэбля, а шторы — таксама шэрыя. І канапа — шэрая. Усё, як я хацела! Сапраўды, я так хацела! Дзякуй за ваш падарунак! Дзякуй за рамонт! Дзякуй!

Нарэшце зашпіліла гузік на джынсах і пакланілася.

— Аля, я не жадаю працягваць размову ў такім тоне.

Яна нацягнула блакітны швэдар і пляснула дзверцамі. Пасля адчыніла, схапіла чырвоную куртку, зноў пляснула:

— Я гуляць.

І прэч з шэрай кватэры.

Няёмка зрабілася, калі бегла па лесвіцы. Калі выйшла з пад'езда, стала зусім сорамна. Псіханула. Навошта? І куды зараз ісці?

Не вяртацца ж.

***

Побач з домам, дзе жыла Аля, некалькі месяцаў таму з'явіўся сэканд-хэнд: уначы прывезлі белы пласцікавы вагончык памерам з трохпакаёўку — у параўнанні са шматпавярхоўкамі ён здаваўся танным кітайскім куфэркам. Гандлявалі паношаным адзеннем. У дні распродажу ўнутр было не прабіцца, у дні за­возу — таксама. Казалі, што менавіта тады (і толькі тады) можна выцягнуць з кучы брэндавую, дарагую, якасную рэч, якую яшчэ ніхто не апранаў. Канечне, кожны час мае свае легенды, але шукаць папараць-вопратку выпраўлялася шмат прыгожых жанчын.

Калі пакупнікоў не было, у дзвярах стаяла прадаўшчыца і глядзела на двор. Маладая, танклявая, з блакітнымі вачыма і кучаравымі чорнымі валасамі, нібыта растрапанымі ветрам. Заўсёды ў тым са­мым адзенні (хаця, здавалася, мае такія магчымасці дзеля пераапранання): кашуля ў чорную і чырво­ную клетку, сінія джынсы. Дзяўчына была падобная да Элі, што толькі-толькі выйшла на ганак свайго вагончыка, занесенага ўраганам у невядомую краіну: «Toto, I've a feeling we're not in Kansas anymore». І яна глядзела навокал і разумела: так, яна больш не ў Канзасе. Але «Элі» гэта не палохала.

Аля не была знаёмая з прадаўшчыцай: толькі нядаўна пачала з ёй вітацца — ківала, калі праходзіла по­бач. Кіўнула і зараз: «Элі» стаяла ў дзвярах, з бутэлькай піва ў руцэ, абапёршыся аб вушак. Здалёк падавалася, быццам яна абапіраецца на цемру, якая шчыльна падступае да плячэй. У краме Аля ніколі не была і не ведала, што там, у цемры.

У адказ «Элі» завітальна махнула бутэлькай. Аля вырашыла зайсці.

— Яшчэ працуеце?

— Амаль зачыняемся. Але ты можаш стаць апошнім пакупніком. Я спадзяюся, што апошнім. Заходзь.

У нос шыбанула хімічным пахам: дэзінфекцыя павінна была не толькі сцерці бруд, але і памяць пра мінулае жыццё сукенак, куртак, швэдраў. Калісьці яны пахлі чужым целам, чужой парфумай, чужой краінай — цяпер не засталося нічога, што нагадвала б пра чужых.

— Я — Жэня. Я цябе часта побач бачу. Ты ж у мяне ніколі не была, так? Ну, аглядайся.

«Гармідар», — падумала Аля невядома чаму, бо, па праўдзе кажучы, усё было ўпарадкавана. Рэчы віселі па класах: нагавіцы да нагавіц, курткі да куртак, камізэлькі да камізэлек. Ды гэты парадак не быў падобны да геаметрычнага парадку сапраўдных крам: там рэчы множыліся, дзесяцерыліся, паўтаралася шмат разоў — зноў, і зноў, і зноў, і зноў. Яны выстройваліся ў рады, камбінаваліся па колерах, рыфмаваліся па сезонах.

Тут ніводная рэч не паўтаралася двойчы — проза жыцця, адсутнасць рыфмы.

Аля ішла ўздоўж вешалак і асцярожна кранала касматыя шалікі, слізкія сінтэтычныя сукенкі, скураныя курткі, а на пальцах заставаўся той уедлівы хімічны пах. Чытала раздрукоўкі на сценах: «Калі ласка, не больш за пяць рэчаў на прымерку адначасова», «Адміністрацыя не прымае назад прададзеныя рэчы і не вяртае грошы», «Адміністрацыя не прымае рэчы ад мясцовага насельніцва і не гандлюе імі».

— Адміністрацыя — гэта я, — Жэня злавіла Альчын позірк. — Таму магу піць піва. Будзеш? Я тады зачыню дзверы.

Аля ўзяла шкляную бутэльку і зрабіла глыток:

— Добра гандлюецца?

— За пару тыдняў прадала палову партыі. А зараз чакаю завозу. Ты сядай, — запрасіла Жэня і сама села ў стары фатэль — залезла з нагамі. — Калі хочаш, можаш расказаць, чаму ў цябе няма настрою.

— Так, хатняя сварка. Звычайная.

— Мне здавалася, у тваёй сям'і не сварацца. Прабач, я не тое каб сачыла, але ж запомніла цябе з бацькамі — бачыла вас разам у двары.

— Прыязджаюць у госці. Раней жыла з імі, цяпер — адна.

— А яны так сумуюць, што прыязджаюць пасварыцца?

Аля ўсміхнулася і села на вузенькую канапу, якая стаяла ля сценкі.

— Ды не, гэта я так, сама зачапілася. На працы дасталі. Дарэчы, я актрыса.

— О, вось гэта праца! Я — максімум касцюмер.

— Якая там праца! Не той спектакль, не той тэатр, не тыя грошы. Калі вучылася, я ўсё інакш сабе ўяляла. А цяпер гэта не жыццё, а так. І не будзе ў мяне іншых дэкарацый.

Жэня пра нешта задумалася, некалькі імгненняў павагалася, пасля — ускочыла і кінула Алі пакецік з чыпсамі:

— Ведаю, як табе настрой падняць. Выбірай сабе вопратку. Павер мне, старому касцюмеру, гэта працуе. Набывала што-небудзь у сэкандзе?

— Неяк не даводзілася. Ды я адзенне ўжо некалькі гадоў не купляла, не тое каб яно мне было патрэбна.

— Тым больш. Ты давай дапівай і прайдзіся.

Аля паставіла бутэльку ля канапы і нясмела накіравалася ў глыб крамы, бы ў гушчар лесу. Не зірнула на сукенкі, не заўважыла спадніцы — рыўком рассунула іх, як рассоўваюць кусты, і схапіла швэдар, памаранчавы і калматы.

Пайшла да люстэрка, што ззяла ў прымерачнай, бы лясное возера сярод дрэў-вешалак. І там таксама віселі раздрукоўкі «Абавязкова памыйце рэчы перад тым, як апранаць» і «Звяртаем вашу ўвагу, у кожнай рэчы ёсць свая цана (напісаная на цэтліку). На вагу не прадаём».

Аля зняла свой расцягнуты блакітны швэдар, апранула новы (ну, не новы, але вельмі добры на выгляд), памаранчавы. Нібы не абцягвае занадта і нічога не вытыркаецца. А на іншае глядзець няма чаго. Да таго ж мяккі швэдар так утульна абняў цела!

— Бяру!

— То і файна! Грошы ёсць?

— Хвіліначку, — Аля памацала кішэні курткі, — ура, ёсць!

Комментарии к книге «Сукенка», Зараслава Каминская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!