Ён нягучна пастукаў у дзверы і на Максімава «не зачынена» ўвайшоў у цесны куток, дзе ледзь месціліся ложак, падрапаны стол і рыпучае крэсла. На выгляд яму было каля сарака гадоў: сярэдняга росту, у чорным плашчы, вакол галавы з гладка зачасанымі назад калеру саломы валасамі нібы гайдалася вузкае кола святла. Каб не гэта, дык, адным словам, дзядзька з вуліцы.
— Вы хто такі? — здзіўлена спытаў дванаццацігадовы Максім Гудаў. — Калі да бацькі, то ён спіць.
— Я да цябе, Максім, — сказаў незнаёмец і дадаў сарамяжліва: — Я — анёл. Імя — Херувім. Прыйшоў, каб выканаць тваё адзінае жаданне. Заўваж — адзінае.
— Нешта не верыцца.
— Нікому не верыцца.
— А што ад мяне трэба? — крыху памаўчаўшы, пацікавіўся хлопчык.
— Загадаць. Толькі і ўсяго. Да кожнага чалавека ў дзяцінстве прыходзіць нехта з анёлаў. Заўваж, толькі аднойчы. Хто што просіць. Адзін — цукерак, другі — ровар, трэці… Але… Што жадаеш ты? Хвіліну на роздум. Больш часу не маю.
— Не трэба хвіліну, — хлопчык паказаў рукой на сцяну, дзе вісеў плакат з выявай футбаліста. — Хачу быць галкіперам. Варатаром. Такім жа вялікім, як ён.
Комментарии к книге «Брамнік заўжды самотны», Юрий Станкевич
Всего 0 комментариев