Читать книгу «Затрымка рэйса», Югася Каляда

«Затрымка рэйса»

582

Описание

отсутствует



1 страница из 15
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Затрымка рэйса (fb2) файл не оценен - Затрымка рэйса 53K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Югася Каляда


Югася Каляда

Затрымка рэйса

Аднолькавыя шэрагі аднолькавых металічных крэслаў з акуратнымі круглымі адтулінамі ў спінках спакойна паблісквалі, залітыя роўным электрычным святлом. Калі Уорвік спрабаваў доўга, не міргаючы, глядзець на гэтыя мулкія сядзенні, перад яго вачамі яны пачыналі памнажацца, вібрыраваць, пульсіраваць і ўсё гэта супадала з рытмам, у якім білася ягонае сэрца. Адчуванне было такое, што зараз закружыцца галава. Тады, каб апярэдзіць галавакружэнне, ён закрываў вочы, павольна лічыў да дзесяці, і здавалася, што ў гэтай аксамітнай мяккай цемрадзі ёсць нейкі пробліск няўлоўнага шчасця: зараз ён расплюшчыць вочы, і навакольны свет, «аб’ектыўная рэальнасць», зноў узнікне перад ім у звыклых формах. Хаця застанецца яшчэ на некалькі секунд спачатку вострае, потым прыцішанае, але ўсё адно хвалюючае ўсведамленне сваёй спрычыненасці да таямніцы гэтага свету, да нетрываласці, хісткасці рэальнасці.

Уорвік бязмэтна, у чаканні, сузіраў вялізную залу аэрапорта. Яму здавалася, што тут няма нічога выпадковага, што, на першы погляд, бязладны рух людзей па зале насамрэч злучаны ў сістэму, і кожнае, быццам адвольнае перасоўванне падпарадкавана правілам гульні: складанай, шматступеньчатай, накшталт шахматнай. І здавалася яму, што людзі, якія сядзяць на металічных крэслах, чакаючы сваіх рэйсаў, — дзейныя асобы загадзя вызначанай дзеі.

І Уорвік быў амаль упэўнены ў тым, што ён таксама — дзейная асоба гэтай агульнай дзеі. Яму здавалася, што варта толькі прыкласці яшчэ крыху намаганняў — і яму стане вядомы шыфр, код, ён здолее прачытаць сэнс кожнае пазіцыі, даведаецца, якая мэта гульні, а таксама вызначыць сваю ролю ў ёй. Але Уорвік пакуль не ведаў, якімі, ці якія павінны быць гэтыя намаганні; мабыць, шыфр захаваны зусім побач; мабыць, ён ужо ведае адказ — але не ведае той звышчалавечай мовы, на якой выкладзеная таямніца гэтае рэальнасці.

Комментарии к книге «Затрымка рэйса», Югася Каляда

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!