Читать книгу «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні», Людмила Ивановна Рублевская

«Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні»

654

Описание

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.



1 страница из 467
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні (fb2) файл не оценен - Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні 1736K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Людмила Ивановна Рублевская


Людміла Рублеўская

НОЧЫ НА ПЛЯБАНСКІХ МЛЫНАХ

Раман, аповесць, апавяданні


Падрыхтаванае на падставе: Рублеўская Людміла, Ночы на Плябанскіх млынах. Раман, аповесць, апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 256 с.

ISBN 978-985-02-1428-7


Copyright © 2013 by Kamunikat.org


НОЧЫ НА ПЛЯБАНСКІХ МЛЫНАХ

Містычная аповесць


Магчыма, я памыляюся, але мне заўсёды здавалася, што на дарозе, паякой возяць мёртвых, нават траваі дрэвы мяняюць колер.

Густава Адольфа Бекер


Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы.

І не было лепшага дому і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе.


Агонь дабраўся да срэбнай стужкі, якая далікатна абвівала свечку з белага духмянага воску, вырабленага няйначай пчалінай каралевай (хаця не, каралевы не вырабляюць воску, нават такога белага). Стужка адразу сціснулася, пачарнела, выяўляючы сваяцтва не з высакародным металам, а з паперай, цярплівай, як прыроджаная паслугачка, і гэткай жа пакорлівай любому гаспадару... Ад яе лісліва пацягнуўся струменьчык чорнага смярдзючага дыму, нагадваючы няшчыры клічнік напрыканцы палітычнага лозунгу.

— І гэта вясельныя свечкі! — дакорліва прамовіла Дарота, гасячы пацямнелай мельхіёравай лыжкай для гарбаты бліскучую паперку і спрабуючы ададраць яе рэшту ад васковага сцябла.— Уявіце сабе, як гэткі дым выглядае падчас вянчання!

Комментарии к книге «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні», Людмила Ивановна Рублевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!