Далёка ад радзимы (fb2) - Далёка ад радзимы [calibre 2.53.0] 57K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Константинович Кожедуб
Алесь КАЖАДУБ
ДАЛЁКА АД РАДЗІМЫ
Байкі пра пісьменнікаў
ПАПЕРА ДЛЯ САЛА
Вядомы ў свой час пісьменнік Піліп Пестрак быў аўтарам прыжыццёвага збору твораў у чатырох тамах. У кожным з тамоў было не менш за пяцьсот старонак, i таму рукапісы патрабавалі вялікіх намаганняў. Іх трэба было не толькі напісаць ручкай на паперы, але і надрукаваць на машынцы, прачытаць, зноў перадрукаваць, яшчэ раз прачытаць - і тады толькі несці ў выдавецтва.
Але вось праца над чарговым рукапісам чатырохтомніка
- раманам «Сустрэнемся на барыкадах» - была скончаная. Пісьменнік паклаў яе ў папку, завязаў тасёмкамі і накіраваўся туды, куды кожны аўтар выпраўляецца з заміраннем у сэрцы. Выдавецтва не проста было храмам літаратуры, - яно карміла, і нават вельмі няблага. Аўтар раманаў па тым часе быў вельмі забяспечаны і вельмі паважаны чалавек, у пэўнай ступені генерал. А аўтар тэтралогіі цягнуў на маршала.
На шляху ад дома пісьменніка да выдавецтва знаходзілася адзінаццаць піўных. Некаторыя гаварылі - дванаццаць, але гэта не мяняе справы. Піўныя ў тыя часы таксама былі сур’ёзныя. Да ста грамаў гарэлкі ў іх абавязкова дадаваліся бутэрброды, а буфетчыцы сваіх кліентаў ведалі ў твар.
Накіроўваючыся ў выдавецтва, пісьменнік не мог не зайсці ў піўную і не пахваліцца таўшчэзным рукапісам.
- Гады працы! - ляпаў ён даланёю па папцы. - Крывёю і потам даводзіцца зарабляць на хлеб.
Наведвальнікі з павагаю слухалі маршала. У кожнай з піўных ён сустракаў знаёмых, літаратурную і калялітаратурную брацію, пісьменнік шчодра частаваў некаторых з іх, і здарылася так, што да выдавецтва ў той дзень ён не дайшоў.
Комментарии к книге «Далёка ад радзимы», Александр Константинович Кожедуб
Всего 0 комментариев