Парфума (fb2) - Парфума (пер. Василий Сергеевич Сёмуха) 743K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Патрик Зюскинд
Патрык Зюскiнд
Парфума. Гiсторыя аднаго забойцы
Загаловак на мове арыгіналу: Das Parfum, Die Geschichte eines Mörders
Перакладчык: Сёмуха Васіль
Частка першая
1.
У васемнаццатым стагоддзi ў Францыi жыў адзiн чалавек, бадай, цi не адзiн з самых генiяльных мярзотнiкаў той эпохi, такой багатай на генiяў i мярзотнiкаў. Пра яго i будзе наша гаворка. Звалi яго Жан-Бацiст Грануй, i калi iмя ягонае, не раўнуючы з iмёнамi iншых генiяльных пачварын, як дэ Сад, Сэн-Жуст, Фушэ, Банапарт ды iнш., сёння цалкам забылася, дык зусiм не таму, што Грануй нечым не дабраў да славутых пацяробкаў цемры ў фанабэрыi, пагардзе да людзей, амаральнасцi, цi, каб карацей, у бязбожнасцi, а таму, што ягоная генiяльнасць i фенаменальная цяга да славы абмежавалiся тою сфераю, якая звычайна не пакiдае следу ў гiсторыi -- эфiрнай сфераю пахаў.
Комментарии к книге «Парфума», Патрик Зюскинд
Всего 0 комментариев