Читать книгу «Вяселле ў Беражках», Валентин Блакит

«Вяселле ў Беражках»

876

Описание

Вяселле ў Беражках Дзень быў ціхі і хмурны. 3 самага ранку вісела беспрасветна-шэрая, нудная смуга. Такая смуга бывае хіба толькі глыбокай восенню. I каб не сярэдзіна студзеня ды не ўляжалы снег над нагамі, можна б было падумаць, што на дварэ ўсё яшчэ канае — сканаць ніяк не можа — сыры, азызлы лістапад. Але к абеду даў пра сябе знаць сярдзіты сіверны ветрык, і неўзабаве разгуляўся, завіхрыў снег, дробны, спорны — у двух кронах нічога не разгледзіш.



1 страница из 70
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Вяселле ў Беражках (fb2) файл на 1 - Вяселле ў Беражках [calibre 2.53.0] 253K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Валентин Блакит


ВАЛЯНЦІН БЛАКІТ

Вяселле ў Беражках

Дзень быў ціхі і хмурны. 3 самага ранку вісела беспрасветна-шэрая, нудная смуга. Такая смуга бывае хіба толькі глыбокай восенню. I каб не сярэдзіна студзеня ды не ўляжалы снег над нагамі, можна б было падумаць, што на дварэ ўсё яшчэ канае — сканаць ніяк не можа — сыры, азызлы лістапад. Але к абеду даў пра сябе знаць сярдзіты сіверны ветрык, і неўзабаве разгуляўся, завіхрыў снег, дробны, спорны — у двух кронах нічога не разгледзіш.

Гадзіны дзве вар’яцела гэтае снежнае пекла, пра якое кажуць: ваўкалак з вядзьмаркаю жэняцца. А потым нечакана ўсё аціхла. Нізкія хмары сталі выцягвацца, як кудзеля, сям-там бліснулі бледна-сінія прагаліны, неўзабаве засталіся ўжо не хмары, а толькі іх ашмоткі — фіялетавыя, з рудымі грывамі, а праз якую гадзіну неба зусім ачысцілася, быццам сабралася выставіць напаказ, як за лес павольна і стомлена садзіцца расчырванелае ад холаду сонца.

На пацямнелай усходняй палове неба замільгалі дрыготкія халодныя зоркі.

Пацягнула марознай бадзёрасцю.

Веска была непазнавальна белай, чыстай і нязвыкла бязлюднай, бы вымерла, бы людзям і не верылася, што гэтак хутка скончылася завіруха. Недзе працяжна і жаласліва замыкала карова, зарыпалі дзверы, самавіта застукалi вёдры...

Беражкі ажывалі, пачыналі жыць сваімі звычайнымі перадвячэрнімі клопатамі.

Непрыкметна сутонілася. Адчувалася, што на ноч бярэцца добры марозік.

Комментарии к книге «Вяселле ў Беражках», Валентин Блакит

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!