Читать книгу «Мінскі напрамак. Том ІІ», Иван Павлович Мележ

«Мінскі напрамак. Том ІІ»

1389

Описание

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.



1 страница из 380
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Мінскі напрамак. Том ІІ (fb2) файл не оценен - Мінскі напрамак. Том ІІ 1410K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Иван Павлович Мележ


Іван Мележ

МІНСКІ НАПРАМАК

Раман у двух тамах. Том II


Падрыхтаванае на падставе: Іван Мележ, Мінскі напрамак. Раман у двух тамах. Том другі, — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1958.


Copyright © 2014 by Kamunikat.org


КHІГА ДРУГАЯ

Мінск за небакраем

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

Раздзел I


1...

Зямля Беларусі!

Пявучыя лясы Бабруйшчыны, беластвольныя бярозавыя гаі Гродзеншчыны, сінявата-зялёныя ельнікі на пясчаніках.

Шырокія вятры над палямі, акаймаванымі частымі кучаравымі пералескамі, над жытнімі зрэдку ўзгорчатымі прасцягамі. Таямнічы нясціхны шэпт чаратоў на Пінскіх балотах, сінія, з малых год помныя, любыя сэрцу воды Прыпяці, пенныя хвалі Парачы.

Векавечныя муры Віцебска і Турава, маўклівыя помнікі далёкай мінуўшчыны, заімшэлыя сведкі нашай даўняй славы і варожай ганьбы. Клапатлівы шум новых заводаў Мінска, турбін Асінаўкі, тысяч іншых помнікаў пяцігодак, які сціх, анямеў на тры доўгія пакутныя гады...

Партызанскія кастры, баявыя патаемныя сцежкі.

Родная, любая бясконца беларуская зямля. Колькі разоў твае палі і шляхі тапталі важкія боты захопнікаў. Колькі разоў сыходзіліся над табой злавесныя хмары навалы, скрыжоўваліся, звінелі мячы, грымелі стрэлы і выбухі. Чорны дым засцілаў роднае неба...

Плакалі, стагналі ўчарнелыя ад гора ўдовы... Цягнуліся па пыльных дарогах з торбамі незлічоныя, раздзетыя, змарнелыя, бадзягі-сіроты.

Комментарии к книге «Мінскі напрамак. Том ІІ», Иван Павлович Мележ

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!