Читать книгу «Людзі і маланкі», Леонид Мартынович Дайнеко

«Людзі і маланкі»

1026

Описание

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.



1 страница из 343
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Людзі і маланкі (fb2) файл не оценен - Людзі і маланкі [by] 1270K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Леонид Мартынович Дайнеко


Леанід Дайнека

ЛЮДЗІ І МАЛАНКІ

Раман


Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дайнека, Людзі і маланкі. Раман, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. — 368 с.


Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Памяці маці маёй,

Тэклі Іванаўны

І


Старога Ігната Радзімовіча клалі ў печ. Нявестка Аўдоля падтрымлівала свёкравы ногі, сын Прахор, узяўшы бацьку пад пахі, штурхаў яго ў худыя вузкія плечы.

— Не падкурчвайце ногі, тата, — казала Аўдоля, чырвоная ад гарачыні, што веяла з печы. — Я там саломкі аўсянай пацерусіла, халоднай вадой яе папырскала. Палежыце там, папарыцеся, косці вашы размякнуць... Можа, дасць бог, і хвароба выйдзе.

Ігнат нічога не адказваў ёй, маўчаў, здавалася, усміхаўся сам сабе. Быў ён зусім голы: тырчаць рэбры, зморшчаная васковая скура, як шэранем, абсыпана рэдкімі сівымі валасамі. Ён маўчаў, толькі сухой рукою ўсё стараўся схаваць ад вачэй нявесткі свой мужчынскі гонар.

А яна пазірала на старэчае цэла спакойна, будзённа.

Нарэшце старога ўвапхнулі ў печ. Толькі ягоная галава з вялікай лысінай тырчала адтуль, ды вочы блішчалі сіне-сіне, як васількі пасля дажджу. Прахор, такі ж лысы, як бацька, стаяў, адсопваючыся, каля печы. Аўдоля мачала бярозавы венік у вядро з вадою і пырскала ваду ў печ, каб свёкру лягчэй было цярпець гарачыню. »

Комментарии к книге «Людзі і маланкі», Леонид Мартынович Дайнеко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!