Читать книгу «Пякельны рай», Анатоль Бароўскі

«Пякельны рай»

959

Описание

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 



1 страница из 328
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Пякельны рай (fb2) файл не оценен - Пякельны рай 1200K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Анатоль Бароўскі


Бароўскі Анатоль

ПЯКЕЛЬНЫ РАЙ

Аповесці


Падрыхтаванае на падставе: Бароўскі Анатоль, Пякельны рай. Аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. — 326 с.

ISBN 985-02-0452-4

УДК 821.161.3-31


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Білет удачы

Кніга першая,

якую жадалася напісаць


Частка першая


1...

Не вялікі я аматар піва, але ў той дзень мне яго дужа захацелася нечакана аж з самае раніцы, і нейкае неадольнае жаданне прымушала мяне адкінуць усе клопаты і падацца да піўной бочкі. Тут жа. Неадкладна. Ну як хто падштурхоўваў мяне нябачны і нашэптваў, што калі я не паспытаю яго праз чвэрць гадзіны, то павінна здарыцца нешта непапраўнае і страшнае...

Глупства, канечне ж, і дурнота, але я добра памятаю свой тадэшны стан, тую незразумелую смагу, якая падступаецца хіба толькі тады, калі ў лазні выходзіш з гарачай-гарачай парылкі...

А тады ж і духаты нават не было, а неба было заслана шэрымі прасцірадламі воблакаў...

— Мне так захацелася піва, — прызнаюся свайму сябруку — сядзелі побач на лаўцы ў гарадскім парку, — як голаму купацца...

— А мне вось чамусьці зусім не хочацца, — абыякава адказвае Адам, жмурыцца пры гэтым, некуды глядзіць у засень яшчэ зялёных дрэў.

— Затое ты мне можаш скласці кампанію: піць я буду сам, а ты будзеш толькі назіраць і лічыць куфлі, што я буду апаражняць...

Комментарии к книге «Пякельны рай», Анатоль Бароўскі

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства