Кніга ўзнаўленняў (fb2)
- Кніга ўзнаўленняў 325K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов
Алесь Разанаў
Кніга ўзнаўленняў
Падрыхтаванае на падставе: Кніга ўзнаўленняў / Алесь Разанаў. — Мн.: Логвінаў, 2005. —134 с.
ISBN 985-6701-84-8.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Кірыла Тураўскі
(каля 1113 - пасля 1190)
Слова ў нядзелю святога Фамы
Вялікі вучыцель
i красамоўца мудры
патрэбен царкве
на ўпрыгожанне свята.
А мы
убогія словам,
марудныя розумам
i агню
Духа Святога ў сабе не маем,
каб гэтак скласці
душакарысныя словы,
што ix пачуюць i прымуць
людскія душы.
Аднак дзеля вас,
браты,
што сёння сабраліся тут,
са мною,
i дзеля любові,
якая нас лучыць,
мы нешта,
хоць i не шмат што,
скажам
аб узнаўленні Хрыстова
ўваскрэсення,
ну а вы
паслухайце дбайна.
Было на святы Вялікдзень,
у тую нядзелю,
здзіўленне нябёсам
i перастрашанне апраметнай,
было абнаўленне стварэння
i выбаўленне свету,
было зруйнаванне пекла,
было спраможанне смерці;
у тую нядзелю было
уваскрэсенне з мёртвых
i выгубленне
спакуснай улады д'ябла,
Комментарии к книге «Кніга ўзнаўленняў», Александр Степанович Рязанов
Всего 0 комментариев