• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Кліч роднага звона»

1801

Описание

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

1 страница из 103
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Кліч роднага звона (fb2) файл не оценен - Кліч роднага звона 1574K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генрих Вацлавович Далидович


Далідовіч Генрых

Кліч роднага звона

Раман, апавяданні, мініяцюры


Падрыхтаванае на падставе: Далідовіч Г. Кліч роднага звона: Раман, апавяданні, мініяцюры: Для ст. шк. узросту / Маст. У. I. Сытчанка.— Мн.: Юнацтва, 1997.— 414 с.: іл.

ISBN 985-05-0142-1


Рэдактар: А. I. Хвалей


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Кніга першая

Мір сярод вайны

Раздзел першы


1

З-пад Гары, альбо Гарбоў[1], ішло-кацілася сюды, на раўніну, цяжкое рэха ад металічнага лязгату, чалавечых крыкаў i стогнаў, ад конскага храпу. Праўда, з кожнай хвілінаю гэтае рэха ўсё больш аддалялася i глушэла.

Сонечна-яркі, з блакітнаватым мроівам, спякотны дзень паволі згасаў i атухаў, на ўзгоркі з камянямі i на горныя спадзістыя адхоны, парослыя шызаватым борам, нясмела, але няўхільна поўз цень, а з ім i прыцемак, ды па-ранейшаму было душна, выядаў вочы пот, а заадно мляўка пахла ад лужын нагрэтай крыві.

Усяслаў, зняўшы амаль з мокрай ад поту галавы шлем, сядзеў на каленях на ператаптанай коньмі i людзьмі жвірыстай зямлі i няўцешна-пакутліва пазіраў на цёмнавалосага юнага, яшчэ са светлаватым пушком малойца. Той — цяпер вызвалены ад ратных даспехаў, у шэра-карычневых мяккіх ботах з бліскучымі шпорамі, у сініх нагавіцах i белай кашулі, яшчэ па-маладому вузкаваты ў плячах — ляжаў на спіне на сваім карзне[2] i нібы спаў. Але па тым, які быў доўгі ад нерухома выцягнутых ног, з вялікай чырвонай плямінаю на грудзіне, белы на твары i з упалымі вачыма, было відаць іншае: ён не проста прылёг у цяні ад вялізнага валуна, a быў мёртвы.

Вакол — на раўнінным полі за камянямі i каля пакалечаных коней — чуліся пакутлівыя ўздыхі, енкі i просьбы даць кроплю вады параненых i знясіленых гарачым сонцам воінаў з абодвух лагераў. Паволі па адным i купкамі, самі альбо на спіне сябрука ці на насілках вярталіся з поля бою знявечаныя валынскія i галіцкія ратнікі, цягнуліся да блізкага Сана, каб у яго плыні апаласнуць рукі i твар; здаровыя i вынослівыя вялі пад вартаю палонных. Ды Усяслаў не зважаў ні на кога, адрачона пазіраў на знаёмы дарагі i мілы з маленства, а цяпер застылы твар — перад ім ляжаў не проста нябожчык, а княжыч, апошні сын навагародскага[3] князя...

Ачуўся Усяслаў толькі тады, калі хтосьці апусціў на яго плячук дужую, але заадно i лагодную руку. Ён міжволі падняў галаву: па знаёмых жоўтых ботах, па сінім карзне, па дарагіх даспехах, што блішчэлі паміж поламі карзна, адразу пазнаў: гэта — сам тутэйшы гаспадар, князь Даніла. Побач — белыя конскія ногі, а таксама боты Князевых целаахоўнікаў. Усяслаў паспрабаваў падняцца, але той поціскам далоні затрымаў яго і, здаецца, сам сумотна пазіраў на маладога княжыча, для якога сённяшняя бітва была першай i заадно апошняй — як сказалі яму, Усяславу, маладому княжычу ўцэліў мячом у шыю венгерскі рыцар.

— Обморок? — запытаў Даніла.

Усяслаў павёў туды-сюды галавою:

— Не. Горш.

— Преставился?[4]

Ён хітнуў галавой: якраз так. Хацеў сказаць: «Кажуць, упаў ад удару з каня i паспеў толькі прамовіць падбегламу дружынніку: «Мой бедны бацька...», але вымавіць такое не было сілы.

— Все в руках Божиих... — уздыхнуў Даніла.— Господь даша — господь взяша. Печалуюсь, что сие сегодня...

Усяслаў добра зразумеў, што сказаў i што мог яшчэ дадаць тутэйшы валадар, які папрасіў ix, навагародцаў i іхняга суседа-саюзніка Міндоўга, памагчы абараніцца ад войска венгерскага караля Бэлы i пляменніка Расціслава. Даніла-князь радаваўся за выйгранае пабоішча, бо сёння адразу забіў двух зайцоў — удала запыніў больш чым трыццацігадовую бацькавую i сваю крывавую спрэчку з венграмі i палякамі ды яшчэ даўжэйшае суперніцтва са сваімі князямі i баярамі, на гэты раз адолеўшы сына чарнігаўскага князя — зяця караля Бэлы.[5] Даніла-чалавек засмучаўся, што загінуў тут сын таго, хто пачуў не толькі вушамі, але i душой ягоную просьбу. Канечне, Даніла — князь i чалавек у адной асобе — не мог не падумаць ä пра далейшы лёс Навагародскай зямлі, якую ён лічыў сваім уладаннем: навагародскі князь Ізяслаў стары, а яго адзіны наступнiк напаткаў тут смерць...

Усяслаў яшчэ ніжэй схіліўся над княжычам.

— Цяжка будзе князю Ізяславу вытрываць такое гора,— зноў падаў шлас Даніла.— Ніякіх слоў чалавека i брата[6] не хапае, каб хоць крыху суцешыць. Толькі, можа, адзін Бог уратуе яго i захавае яму дух.

Даніла зноў недагаварыў, думаючы, мабыць, пра сваё, запаветнае: за апошнія восем гадоў загінулі ўсе тры сыны навагародскага князя. Старэйшы паў пры бацьку, калі з Міндоўгам i во гэтым Данілам хадзілі на Конрада Мазавецкага, серадольшы загінуў летась, калі яны, навагародцы, разам з Міндоўгам адбівалі адзін з крыжацкіх кападаў на іхнія землі, а самы малодшы, які супраць бацькавай волі рваўся загартавацца ў сённяніняй бітве, пакінуў гэты свет тут, на галіцка-валынскай зямлі.

— Скажу шчыра, ваявода, я марыў парадніцца з князем Ізяславам,— уздыхнуў Даніла.— Слаўнага вашага княжыча бачыў я сваім мілым зяцем, мужам маёй Дабраслаўкі...

Гэта значыла тое, пра што ён, Усяслаў, часта гаварыў з князем Ізяславам: Даніла пастараецца ярыелаць да ix у Навагародак дачку, каб яна паспрыяла вярнуць Навагародскую зямлю пад бацысаву руку. Рэч даўно ўжо вядомая: княскія жаніцьбы, сваяцтвы былі, ёсць i будуць не толькі па каханні, але i па задуме князёў ды ўладных баяраў.

З Усяслававай душы вырваліся нямыя боль i пакута — ён на ўсю грудзіну ўвабраў настоенага гарачынёй i пылам паветра, а пасля цяжка выдыхнуў; плечы яшныя ссутулился, а вочы затуманіліся слязьмі. Ён упершыню за сталыя гады заплакаў — моўчкі, скупым), але адчайнымі за заўтрашні лёс роднай зямлі мужчынскімі слязамі.

— Будзь, ваявода, такі ж мужны ў бядзе, які ты стойкі ў баі,— прамовіў Даніла i нечакана забраў з плечука руку i, здаецца, падаў сваім людзям знак.

Тут жа Усяслаў пачуў над сабой чужое дыханне — маладыя дужыя мужчынскія рукі падхапілі яго, паставілі на ногі. Ён стаў побач з Данілам. Абодва амаль аднагодкі (Даніла быў крыху старэйшы), рослыя, некалі з цёмнымі, але цяпер ужо з пасярэбранымі валасамі i бародамі.

— Вядуць палоннага Фільнія,— паказаў яму вачыма Даніла.— Не варта, каб вораг бачыў наш адчай i смутак. Няхай лепш бачыць нашу непахіснасць.

Фільній — вядомы венгерскі палкаводзец. Канечне ж, марыў сёння выйграць бой, замест ваяўнічага i грознага Данілы (а такім валынскі князь стаў для Еўропы i Папы Рымскага ў 1237 годзе, калі ён ушчэнт разбіў крыжакоў-набрыднікаў каля Драгічына) пасадзіць тут на пасад паслухмянага сына чарнігаўскага князя, але вось цяпер клыпаў не як пераможца над славутым князем i тайны ўладар гэтага краю, а як пабіты i запалонены няўдачнік. Усяслаў бачыў яго разы два, дык пазнаваў знаёмае аблічча: пажылы, на гадоў сем старэйшы за Данілу, смуглявы, з вялікімі чорнымі вусамі i выгаленым падбародкам, з кароткімі валасамі i ў дарагой бліскучай стальной кipace, па версе якой быў шаўковы бурачковы плашч.

— Ну што, барон? — калі дружыннікі падвялі яго сюды, уджаліў Даніла.— Добра падсыпалі мы табе?

— Каб не Мендог i не яны,— павёў той вачыма па Усяславе,— дык, можа, герцаг, не я тваім, а ты быў бы маім палонным.— Апусціў галаву, зірнуў на мёртвага княжыча.— А ты, ваявода, дарэмна прынёсся са сваіх лясоў памагаць: герцаг Даніэль — не толькі наш, але i ваш, навагрудскі ды літоўскі, вораг. Мы, каб перамаглі сёння, на вашы землі не пасягалі б, а вось герцаг пасягаў i будзе пасягаць...

— Змяя ты, барон,— ухмыльнуўся Даніла.— Калі ўсходні тыгр Батыга[

Комментарии к книге «Кліч роднага звона», Генрих Вацлавович Далидович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!