Читать книгу «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч», Рэй Брэдбери

«Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч»

977

Описание

У кнізе ўтрымліваюцца чатыры апавяданні розных гадоў выдання: Падарунак (1959), Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (1984), Заданне на падзел (1988), Вітаю, мне трэба ісці (1997) Аўтаркай перакладу ёсць Валерыя Далевіч — маладая дзяўчына з Магілёва, якая захапляецца літататурай, мастацтвам і аўтаспынам. Валерыя займаецца перакладам творчасці Рэя Брэдбэры ня так даўно, але ўжо плануе выдаць цэлую кнігу яго твораў у перакладзе на беларускую мову.



1 страница из 28
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч (fb2) файл не оценен - Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч (пер. Валерыя Далевіч) 188K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Рэй Брэдбери


Рэй Брэдбэры

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч


vk.com/dalevicz_bredbery

dalevicz.livejournal.com/


Падарунак

1959


Заўтра Новы год. Ужо па дарозе на касмадром бацька і маці хваляваліся. Для іхняга сына гэта будзе першы палёт у Космас, упершыню ў жыцьці ён сядзе ў ракету, і ім хацелася, каб усё прайшло самым лепшым чынам. Таму, калі ім не дазволілі пранесьці ў карабель падрыхтаваны для яго падарунак, вага якога апынулася ўсяго толькі на некалькі ўнцый больш дапушчальнага, і маленькую ялінку з чароўнымі белымі сьвечкамі таксама прыйшлося пакінуць на мытні, і яны адчулі, што іх пазбавілі і сьвята, і любові да сына.

Хлопчык чакаў іх каля ўваходу на пасадку. Даганяючы яго пасьля безвыніковых пярэчаньняў з чыноўнікамі Міжплянэтнае службы, маці і бацька перашэптваліся.

– Што будзем рабіць?

– Нават ня ведаю. Зараз нічога ня зробіш.

– Дурныя інструкцыі!

– А яму так хацелася ялінку!

Рэзка прагучала сірэна, і сьціслы людзкі натоўп накіраваўся да ракеты, якая мусіць ляцець на Марс. Бацька і маці падняліся на борт самымі апошнімі, іх маленькі бледны сын ішоў паміж імі моўчкі.

– Што-небудзь прыдумаю, – сказаў бацька.

– Аб чым ты? – не зразумеў хлопчык.

Ракета стартавала, іх імкліва шпурнула ў чорную прастору.

Комментарии к книге «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч», Рэй Брэдбери

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!