Читать книгу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», Павал Касцюкевіч


«Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

989

Описание

Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трамплінаў на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.

1 страница из 60
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Зборная РБ па негалоўных відах спорту (fb2) файл не оценен - Зборная РБ па негалоўных відах спорту 353K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Павал Касцюкевіч


Зборная РБ па негалоўных відах спорту.

Павал Касцюкевіч


Касцюкевіч, П.


Зборная РБ па негалоўных відах спорту : апавяданні : Павал Касцюкевіч. – Мінск : Логвінаў, 2011. – 138 с.


ISBN 978-985-6991-51-9


© Касцюкевіч, П., 2011

© Выдавец Логвінаў І.П., 2011

Бацьку

Замова ад страху


Фёдар Іванавіч Чорналоб

трыццаць год пад ветразем хадзіў па марох.

Пётр Сямёнавіч Салагуб

трыццаць год жалеза плавіў у чугунох.

Валерка Кузьміч Гучныдзьмух

трыццаць год вагоны грузіў па начох.

Першы мой страх — тапіў, другі — паліў,

трэці — страх мой у Кітай вагонамі адпраўляў.

Таму смелы я як мае быць.

Ні смерці, ні пакутаў я не баюся.

Нават амінь не скажу ў канцы,

Багародзіца за мяне будзе прасіць.


Айчына кантрабанда


Ашмянскія цёткі ніколі не спяць. Пасля чаўночнага рэйса ў Вільню, ужо ў роднай Ашмяне, яны выцягваюць мужа з шафы, кормяць яго, здзьмухваюць пыл, мяняюць шкарпэткі і вешаюць назад, пад цэлафанавы чахол. Потым ідуць на працу, сядаюць за стол пад партрэтам, налічваюць квартальную прагрэсіўку ўсяму калектыву і — назад, на лінію фронту.

Комментарии к книге «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», Павал Касцюкевіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства