Читать книгу «Сон між пачвар», Борис Петрович Петрович

«Сон між пачвар»

821

Описание

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.



1 страница из 144
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Сон між пачвар (fb2) - Сон між пачвар (Першая кніга празаіка) 597K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Борис Петрович Петрович Барыс ПятровічСон між пачвар

Апавяданні

Падрыхтаванае на падставе: Мроі, Пятровіч Б. Сон між пачвар: Апавяданні / Прадм. У. Рубанава.— Мн.: Маст. літ., 1994.— 222 с— (Першая кніга празаіка).

ISBN 5-340 01305-7.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

Смак да слова

Ніколі не прымаў вызначэння «вясковая літаратура», бо заўседы лічыў, што галоўнае ў творы — чалавек, ягоная душа, і якая розніца, дзе ён нарадзіўся альбо жыве. Але чаму ўзнік такі феномен— «вясковая»? У мяне не зусім ходкае тлумачэнне. Таму што «вясковая» — значыцца, нацыянальная, найбольш нацыяналь-ная. Вось чаму пісьменнікі, як інтэлігенцыя свядомая, звярталі свой позірк у вёску, якая заставалася яшчэ захавальніцаю нацыянальнага каларыту: характары, вопратка, мова, мараль, традыцыі, абрады, прырода. I ў тым часе, названым цяпер застойным, інакш было нельга, гэта было выратаванне.

Менавіта час дыктуе пісьменніку тыпы, погляд на рэчы, псіхалогію паводзін, рытмы, форму ўкладу сваіх назіранняў, урэшце, колеры... I безадносна да яго праніклівасці, празорлівасці з'яўляюцда ў творы героі, пра якіх яшчэ пяць гадоў назад і падумаць не мог. Не мог — гэта адназначна. Проста не прыйшло б у галаву пра іх пісаць. Іншая рэч, што ўсё ў жыцці, як вядома, паўтараецца, і праз сотню гадоў у творах Барыса Пятровіча чытач раптам выявіць блізкае сабе. I вось тут ужо напрамую залежыць ад творцы — наколькі ён шчыры і сучасны быў менавіта ў сваім часе (су-часны — су-ладны часу).

Комментарии к книге «Сон між пачвар», Борис Петрович Петрович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства