Міг маладосці (fb2) - Міг маладосці (Бібліятэка беларускай прозы) 1477K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генрих Вацлавович Далидович
Генрых Далідовіч
Міг маладосці
Апавяданні, аповесці
Падрыхтаванае на падставе: Далідовіч Г. Міг маладосці: Апавяданні, аповесці.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 439 с., 1 л. партр.— (Б-ка беларус. прозы).
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
АПАВЯДАННІ
ЦЯПЛО НА ПЕРШАЦВЕТ
Трыпціх
КАЎНЕР З ЗАМОРСКАГА ЗВЕРА
1
— Сынок! Га, сыне! — хтосьці дужы тузаў мяне за плячо, але я не мог прачнуцца i пазнаць голасу: вельмі хацелася спаць.
Мяккім i ўлежным здаваўся сяннік, хоць напхнулі яго толькі ўчора: за зіму леташняя салома ў ім збілася, перасеклася, нібы яе стачылі мышы, i спаць на ёй было надта мулка. Бацька распароў сяннік, занёс яго ў хлеў i вытрас гэтую «сечку» карове на подсціл, схадзіў у гумно i выбраў жоўценькай саломы. Была яна халодная, доўга ляжала ля грубкі i грэлася. Калі стала сухая i цёплая, бацька запхнуў яе ў сяннік i зашыў яго. Сяннік выйшаў тоўсты, гарбаты, калі я лёг на яго, то не мог утрымацца i скаціўся долу.
«Абтапчы», — усміхаўся задаволены бацька, i я скакаў, уціскаў салому, аж нацёр калені аб вострыя яе камлюкі.
— Стасік! — зноў пачуў я хрыплаваты голас i пазнаў: будзіць мяне бацька.
Комментарии к книге «Міг маладосці», Генрих Вацлавович Далидович
Всего 0 комментариев