Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 (fb2)
- Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 1956K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Никифорович Карпюк
Аляксей Карпюк
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1
Аповесці
Мінск
Мастацкая літаратура
1980
© OCR: Камунікат.org, 2011 год
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год
АРЫГІНАЛЬНЫ ТАЛЕНТ
Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў і піша,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны наш век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небжпекі, пражыць ціха ды спакойна. Але не Аляксей Карпюк. Яго цягнула, дзе наймацнейшыя выпрабаванні, у яго хапала спрыту, розуму, інтуіцыі, шанцавання, каб выбрацца жывым з небжпекі.
Карпюк уцёк з канцлагера смерці Штутгоф, прабыўшы там сем месяцаў. Змог уцячы. Пайшоў у партызанскі атрад, каб ваяваць. Аповесць «Пушчанская адысся», якую аўтар для двухтомніка грунтоўпа дапрацаваў, узбагаціўшы новымі дэталямі, сюжэтнымі лініямі, якраз і створана па партызанскім вопыце аўтара. Асаблівасць падобнай прозы, суровай і простай, вельмі блізкай да дакументаль-най, вельмі народнай па філасофіі, адметнасць яе ў тым, што гэта проза перанасычана неверагоднымі і ўсё ж праўдзівымі здарэннямі з жыцця аднаго чалавека і яго блізкіх.
Аляксей Карпюк, шчыра расказаўшы пра баявыя дзеянні Алёшы Кучынскага, не ўтойваў няўдач, пралікаў, памылак.
«Мы стараліся ваяваць не толькі з-за помсты. У лес пайшлі з рамантычнага патрыятызму. Стараліся ваяваць прыгожа. Ніхто нас гэтаму пе вучыў. Былі падта маладыя. Хацелася зрабіць многа. Не шкадавалі сябе...»
Уцёкшы са Штутгофа, Аляксей Качынскі апыпуўся ў партызан-скай брыгадзе. Да баявых дзеянняў хлопца спачатку не пускалі, пасылалі па сена на вёску, а яму хацелася якраз не гатага. Потым яго прызначылі камандзірам атрада імя Кастуся Каліноўскага. Гэты атрад з некалькіх чалавек паступова пераўтварыўся ў грозную сілу. Партызану, які змагаўся ў сваіх мжцінах, данамагалі кожны куст і лагчынка, але свае дзеянні ён павінен быў сувымяраць з родным кутком. Партызан мусіў думаць пра лёс блізкіх людзей, якім вораг помсціў за дзеянні партызанаў. А былі гэта безабаронныя людзі — старыя і хворыя, дзеці і бабулі, хто не мог ісці ў лес. Пра гэта трэба было памятаць. Партызаны былі сумленнем народа, найвышэйшай інстанцыяй, вымушаны былі выносіць прысуд здраднікам і тым, хто спрабаваў у адказны для чалавецтва момант адсядзецца ў склепе ці ў кустах. Паступова вырастала ўсенародная вайна ў Беларусі. Сямей-ныя традыцыі, любоў героя да бацькоў і брата, які заставаўся ў Штут-гофе, боль за яго лёс вельмі тонка раскрыты аўтарам «Пушчанскай адысеі».
Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. У рабоце над раманам «Вершалінскі рай» ён дапытаў мо з тысячу дзядзькоў і цётак, дзядоў і бабак. Раман адметны не толькі атэістычным настроем, добра злепленым вобразам саматуж-нага прарока Альяша Клімовіча. Удаўся Карпюку і вобраз народа, запалоханага рэлігіяй і панствам, войнамі і частымі зменамі ўлад, парода практычнага, разумнага, хітрага, дасціпнага. У творы гэтым народ глядзіць на ўсё праз прызму здаровага сялянскага гумару, таму не баіцца нічога. Наватарства ў тым, што яго персанажы не баяцца смяяцца над сваёй дурнотай, цемрашальствам і забабоннасцю. У рамане многа гумару, нават — гратэску.
Вельмі добра ў Карпюка паказана самалюбаванне героя аповес-ці «Данута» Янкі Барташэвіча, так уласцівае ў раннім юнацтве ўсім хлопцам і дзяўчатам, задаволенасць сабой ад здароўя, дужасці, маладосці, ад збытку нерастрачаных пачуццяў. У Янкі Барташэвіча яшчэ мала ведаў, няма вопыту рэвалюцыйнай барацьбы, але прырода за яго. Ён нарадзіўся высокі і дужы, а гэта не абы-што на пачатак. Паказана нацыянальнае самасцвярджэнне, пошукі юнаком Барта-шэвічам свайго месца ў бурлівым свеце, які разрываецца ад класавых супярэчнасцей, няроўнасці кантрастаў, галечы і разбэшчанасці, ад супярэчлівасцей вёскі і горада, буржуазнай і народнай маралі. Атма-сфера перадваеннай Вільні, буйнога культурнага вузла, да якога мелі непасрэднае дачыненне тры нацыі, дзе зараджалася сапраўднае братэрства палякаў, літоўцаў і беларусаў і было не цесна тром куль-турам, якія мелі адны рэвалюныйныя і народныя вытокі.
Каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выха-ваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй беларускага хлапца багатую высакародную душу, прыродны розум, пяшчотнасць, прыкрытую ся-лянскай каструбаватасцю. Пераступіць умоўнасць нялёгка. Карпюку ўдалося паказаць усе тонкасці гэтых душэўных парываў і ваганняў Дануты. Вобраз гэтай паненкі дапаўняе цудоўную галерэю жаноцкіх тыпаў у беларускай прозе недзе паміж Коласавай Ядвісяй і Мележа-вай Ганнай.
Па вобразе Янкі Барташэвіча Карпюк паказаў, які шлях прайшлі заходнебеларускія юнакі «ў зрэбнай кашулі... з сэрцам, скрынкай жывой па палёх Боларусі з палыновай тугой» (М. Танк), з-пад саламяных стрэх да тых разумных і адукаваных, якімі сёння сталі нашы сяляне, рабочыя, інтэлігенты, і колькі спатрэбілася на гэта душэўных сіл, волі, упартасці, цвярозага розуму, ахвяр, каб на нас іншыя глядзелі як на роўных.
Летам 1944 года, пасля вызвалення Гродзеншчыны, Карпюк паступіў у Гродзенскі педінстытут, але вучыцца не змог, папрасіўся на фронт.
Быў артылерыстам-наводчыкам у складзе 75О-га стралковага палка, які штурмаваў рэйхстаг. Двойчы паранены.
Потым скончыў англійскае аддзяленне Гродзенскага подінсты-тута. Працаваў на розных пасадах на Гродзеншчыне і ў Гродна. Член партыі з 1947 года. Друкуецца з 195З года. Перакладаўся па рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, чэшскую і польскую мовы.
Я жадаю чытачам двухтомніка новай прыемнай сустрэчы з арыгінальным талентам Аляксея Карпюка, суперажывання з героямі яго рамана і аповосцей, натурамі рамантычнымі, каларытнымі, моцмымі, праўдзівымі, стыхійнымі і вартымі павагі і пераймання.
Данута Бічэль-Загнетава
ДАНУТА
Аповесць
НЕ ХОЧУ Я ГНИТЬ КАК ИВА,
НА БОЛОТНЫХ КОЧКАХ ГДЕ-ТО, А ХОЧУ СГОРЕТЬ ОТ МОЛНИЙ, СЛОВНО ДУБ В РАЗГАРЕ ЛЕТА!..
Шандар Пецёфі
Пра ўсё гэта расказаў мне ў санаторыі адзін чалавек. Ад яго я пачуў, бадай, не новае: як сустракаліся закаханыя, рвалі кветкі, пісалі лісты, спрачаліся... Адным словам, выслухаў яшчэ адну гісторыю на «вечную тэму». Але гісторыя гэта — пра каханне ў бурлівы час вялікіх падзей, і таму яна мне здалася значнай.
Перада мной была аповесць — пра каханне, барацьбу і геройства. I вось перадаю яе на суд чытача такой, як пачуў, нічога не дадаючы і не адымаючы.
Аўтар
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Раздзел першы
1
У пачатку восені 19З8 года я прыехаў у Вільню і паступіў на вячэрнія курсы пры жаночым ліцэі.
На курсы ішоў той, хто не мог трапіць у гімназію або быў пераростак, як я.
Мы не бывалі ў памяшканні ў час заняткаў дзённай змены, і з гімназісткамі, як мы звалі вучаніц ліцэя, курсанты не бачыліся.
У ліцэі і на курсах канцылярыя была адна, ёй спатрэбіўся пасыльны. Узялі мяне. Так я займеў доступ да дзённай змены.
У першы дзень работы даручылі разносіць па Вільні пісьмы.
Выканаўшы заданне, я вярнуўся ў ліцэй. У зале ішоў канцэрт. Я наблізіўся да зашклёных дзвярэй і крадком паглядзеў. Такога бачыць яшчэ не даводзілася. Як зачарананы, я доўга ўзіраўся.
У зале выступаў хор. На сцэне выстраіліся, адна ў адну, прыгожыя паненкі ў новенькіх уніформах. Дастаткова было зірнуць, каб пераканацца, што жыццё гэтых паненак праходзіла ў такім дастатку і радасці, пра якія мне і не снілася.
Скончыўшы песню, пяюхі сціскалі вусны, крывілі іх, усё перажывалі: будуць ім апладзіраваць ці не; у вачах былі такі спалох і чаканне, што стала нават шкада харыстак.
Але я зараз жа адагнаў ад сябе добразычлівасць. Вось такім мая маці заносіла ў горад усё да каплі малако. Такія абыходзілі мяне ў пачатковай школе здалёк, не хацелі сядзець за адной партай, бытта я заразны! У маёй вёсцы ад цяжкай работы дваццацігадовая дзяўчына — старая дзеўка, у трыццаць пяць бабуля, аў горадзе ўсё - паненкі, каб вы паздыхалі!
Комментарии к книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», Алексей Никифорович Карпюк
Всего 0 комментариев