Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 (fb2) - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 1909K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Никифорович Карпюк
Аляксей Карпюк
Выбраныя творы ў двух тамах. Том другі
МІНСК
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
1991
© OCR: Камунікат.org, 2011 год
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год
КАРАНІ
раман
Існуе толькі дзве справы,
вартыя чалавека: дабыванне хлеба
і пошук ісціны.
Р. А. Сямёнаў — ляснічы з-пад Кастрамы (з газет)
ПРАЛОГ
Летні ранак. Паветра яшчэ не нагрэлася; яно густое, хоць ты рэж яго нажом на празрыстыя пласцінкі. У недасяжным высокім небе —глыбокая-глыбокая сінява, там без зямной спешкі і мітусні чырлікалі жаўрукі.
Дарога ад Лаўрэнавага хутара да вёскі Зялёная Даліна пакуль што пуставала. У вёсцы не брахаў ні адзін сабака. Панавала цішыня, поўная мудрай велічы і спакою. Свае цяжкія воды з металёвым, як у разлітой ртуці, адценнем Нёман нёс уздоўж агародаў у Балтыку ўпэўнена, раўнадушна і маніў да сябе, абяцаючы халадок ды асалоду. За рэчкай — не то дзеці на траве грэліся, не то буслы пахаджвалі, не то ляжалі пярэстыя каровы. За імі ў імглістым марыве ледзь зелянеў стручок масалянскай царквы.
На краі вёскі красаваўся двухпавярховы будыначак праўлення калгаса і сельсавета — ладны, бы дача пісьменнікаў у Друскеніках. Каля яго застылі дзве грузавічкі. Чакаючы нарада, шафёр Франак Шмігельскі — буйны весяльчак і стары кавалер — дражніўся з барадатым худым напарнікам:
Комментарии к книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», Алексей Никифорович Карпюк
Всего 0 комментариев