Суд у Слабадзе (fb2) - Суд у Слабадзе 669K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Виктор Афанасьевич Козько
Віктар Казько
Суд у Слабадзе
Аповесць
Падрыхтаванае на падставе: Віктар Казько, Суд у Слабадзе: Аповесць — Мінск: Сталія, 2002. — 192 с.
ISBN 985-6670-10-1
УДК 882.93
© OCR: Камунікат.org, 2011
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011
I
Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю.
– Што ж гэта такое? Што гэта? – не чуючы свайго голасу, закрычаў Колька, заплюшчыў вочы і выпрастаў перад сабою рукі. – Трымайце, людзі, сонца!
Комментарии к книге «Суд у Слабадзе», Виктор Афанасьевич Козько
Всего 0 комментариев