Дрэва энталіпт (fb2) - Дрэва энталіпт (Пункт адліку) 6030K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Анка Упала
Анка Упала
Дрэва Энталіпт
2012
Рэдактар Алесь Пашкевіч
Вёрстка Веры Бохан
Дызайн вокладкі Nick Antipov
Мастак Наталля Зямчонак
Карэктар Алена Пятровіч
lit-bel.org
Аўтар дзякуе за падказкі і заўвагі да кнігі
Юрасю Барысевічу, а таксама за ідэю
і рэалізацыю падсерыі «Пункт адліку»
Паўлу Анціпаву і Юлі Цімафеевай
Ахілес і Барбара
***
Антычны філосаф Зянон казаў, што хутканогі Ахілес ніколі не здолее нагнаць марудную чарапаху. Я думаю, і спрабаваць не будзе. Проста не пабяжыць. Нават Ахілес не пабяжыць… Навошта бегаць за чарапахамі, калі можна паглядзець навіны, прыбрацца ў пакоі ці скласці надзвычайна патрэбную справаздачу для адміністрацыі Ленінскага раёна. Можна таксама змайстраваць што-небудзь сваімі рукамі ці зарабіць грошай. А можна займацца самаадукацыяй ці, калі не патрапляеш, паступіць ва ўніверсітэт на другую вышэйшую альбо, прыкладам, у акадэмію якую-небудзь, лепей за ўсё юрыдычную. Альбо бізнэсоўцам можна пайсці працаваць, гандляваць памідорамі. Таксама можна.
Не. Думаю, што і Ахілес не пабяжыць за чарапахай, калі толькі…
— Хадзем дадому, Ахілес! — Барбара бярэ Ахілеса пад руку, і яны выходзяць за шкляныя дзверы крамы хатніх жывёлін. Чарапаха сумна глядзіць на іх і задумліва размінае лапы.
Комментарии к книге «Дрэва энталіпт», Анка Упала
Всего 0 комментариев