Читать книгу «Партрэт», Алексей Никифорович Карпюк

«Партрэт»

1004

Описание

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў. У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.



1 страница из 246
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Партрэт (fb2) файл не оценен - Партрэт 906K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Никифорович Карпюк


Аляксей Карпюк

ПАРТРЭТ

Аповесць, эсэ, нявыдуманыя гісторыі


Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Партрэт. Аповесць, эсэ, нявыдуманыя гісторыі, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — 270 с.


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Партрэт

Аповесць


Каралеўскімі замкамі

Ганарацца,

Саборамі.

Мы — зямлёй партызанскай,

Перамогай над ворагам.

Пімен Панчанка. «Горкая радасць»

1.

Разгар лета 1942 года.

У пасляабедзенны час з Полацка ў «Дзямянскі кацёл» стартавала транспартная машына. Трохматорны «Юнкерс-52» у грузавых адвесках валок дзве тоны ладунку. У кабіне знаходзіліся: пілот — капітан Макс Ляўфэршток, бортмеханік Ганс Лебек, штурман-радыст Вільгельм Гофман і яшчэ адзін пасажыр.

Немцы былі маладыя, мелі з іголачкі мундзіры, падагнаныя да фігур лепшымі краўцамі Еўропы; рэгаліі і рамяні на іх ад бляску аж пераліваліся, на пальцах зіхацелі залатыя пярсцёнкі. З боку ад пілота тырчэла люстэрка, капітану варта было скасіць вочы, каб бачыць свой мажны профіль і свежа накрухмалены падкаўнерык пад расшпіленым мундзірам. Бортмеханік на бакавым шкле развесіў каляровыя фота кінаактрыс...

Комментарии к книге «Партрэт», Алексей Никифорович Карпюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!