Дзве аповесці (fb2) - Дзве аповесці (Бібліятэка беларускай прозы) 1535K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский
Сяргей Грахоўскі
ДЗВЕ АПОВЕСЦІ
Ранні снег. Рудабельская рэспубліка
Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі С., Дзве аповесці: Ранні снег. Рудабельская рэспубліка.— Мн.: Маст, літ., 1980.— 448 с., 1 партр. — (Б-ка беларус. прозы).
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
РАННІ СНЕГ
I.
«Што ж за яна? Якая з сябе? Чарнявая ці русявая? Прыгожая ці так сабе?» — думаў Аляксей, збіраючыся ўдарогу.
«Ат, што мне з таго? Прывязу. Няхай пажыве. Пабачым, колькі яна напрацуе»,— адмахнуўся ад надакучлівых думак. Але хіба ад ix адаб'ешся? Пах прыгарэлай бульбы нагадаў дом i маленства, родную хату, маці i сястру, такі ж туманны ранак, ракітнік у пацерках дымнай расы, адзінокую дзічку на выспе пасярод ракі, цёмную віратлівую ваду над калодаю счарнелага дуба, густы аер i сітнік на ўзбярэжжы. Прамільгнулі выпадковыя малюнкі маленства i расплыліся туманным воблачкам ядранай раніцы.
Каля печы гаспадыйя адцэджвала вялікія чыгуны з дробнаю «свіною» бульбаю. Пах той бульбы, бразгат качаргі па прыпечку заўсёды будзілі ўспаміны, вярэдзілі душу шчымлівай тугою па далёкім незваротным маленстве.
Аляксей нацягнуў зялёную, абшмуляную на рубцах целагрэйку.
— Зноў галодны ляціш! Укусіў бы чаго, а то ўчарнеў, не раўнуючы, як той грак;— ушчувала яго гаспадыня.
— Нічога, Дзяменцеўна, на жывой касці цела нарасце. От набегаюся за сваім канём, дык чыгун бульбы ўбяру.
Комментарии к книге «Дзве аповесці», Сергей Иванович Граховский
Всего 0 комментариев