На новы парог (fb2) - На новы парог 1016K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генрих Вацлавович Далидович
Генрых Далідовіч
На новы парог
Падрыхтаванае на падставе: Далідовіч Генрых, На новы парог. Аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — 272 с., іл.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
ДЫРЭКТАР [1]
Аповесць
1...
— Што ты яшчэ хочаш, сынок? — спытала Ларыса, запыніўшыся каля стала.
— Напітку,— адказаў Віктар.
— Яго зараз прынясе тата,— прамовіла і, каб не думаць пра мужа, зноў зірнула на торт. Сама ж спякла! Дзеля сённяшняга дня!
Торт — высокі, з рудаватымі бакамі і з беллю наверсе, з арэхавымі кветачкамі і з чырванаватаю, з крэму, лічбаю «10» — узвышаўся на белай крышталёвай падстаўцы і вельмі хораша ўпрыгожваў святочны стол.
«Дзесяць нашаму сыну! — зноў, каторы ўжо раз за апошнія дні, здзівілася, паківала ад узрушэння галавою.— Адкуль, адкуль узяліся так раптоўна гэтыя гады?»
Комментарии к книге «На новы парог», Генрих Вацлавович Далидович
Всего 0 комментариев