І радасць i боль (fb2)
- І радасць i боль 130K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский
Сяргей Грахоўскі
I РАДАСЦЬ I БОЛЬ
Вершы і паэма
Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Грахоўскі, І радасць i боль. Падзагаловак, — Мінск: Мастацкая літаратура 1988.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
На самоце
Недалюбіў, недакахаў, недаспрачаўся,
Не ўсе спаліў збуцвелыя лаўжы
I вось з аднапляменнікаў астаўся
Адзін на небяспечным рубяжы.
Прыспешваюць гады. Не азірнуцца
На свой бясконцы i цярністы шлях.
Гукаю тых, што ўжо не азавуцца,
Агонь шукаю, што даўно ачах.
Здаецца часам,— i мяне гукае
Знаёмы голас з-за тае мяжы,
Але ніхто нідзе не сустракае,
За міражом знікаюць міражы.
Здаецца часам,— кружыць чорны воран
I над маёй ссівелай галавой,
А сонца разгараецца, як горан,
Душа душы адказвае жывой:
Жыві, пакуль глядзяць удалеч вочы,
Душой нідзе ніколі не крыві,
Не бойся, дык i вораг не сурочыць,
I за сябе, i за другіх жыві.
* * *
Адзіная зорка у небе гарыць,
Комментарии к книге «І радасць i боль», Сергей Иванович Граховский
Всего 0 комментариев