Акропаль (fb2) - Акропаль 883K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк
АКРОПАЛЬ
Паэзія. Эсэ

Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дранько-Майсюк, Акропаль: Паэзія. Эсэ — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. 190 с.
Рэдактар: Р. I. Барадулін
© OCR: Камунікат.org, 2010
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010
РАТАВАННЕ ГРЭЦЫЯЙ

Ратаванне Грэцыяй
EGO ESSAI
I табе, напэўна ж, вядома гэтае вісельнае адчуванне, калі на самым досвітку, на самай першай дрыготкай залацінцы дня, — спіцца і не спіцца, сон прыходзіць і няма ніякага сну; калі раптам няма чым дыхаць і табе пачынае здавацца, што сэрца распухае, пачварна разрастаецца, робіцца вялізным і балотна-мяккім, як тая (дзіцячы ўспамін) чырвоная падушка, што выпала з цыганскага воза і, нікому ўжо не патрэбная, абскубленая вераб'ямі і абсмоктаная жабамі, ляжыць у калюзе, набракае вільгаццю і небам;
калі хрчацца крыкнуць пра сваё сэрца: яно мяне душыць! Але замест крыку няцямлівыя вусны зусім спакойна вышэптваюць амаль фатальную фразу: «Дык гэта ж і ёсць яно, набліжэнне да смерці...»
Каб пазбавіцца і ад гэтага ледзянога адчування, мы ляцім у Грэцыю, у кананічную для ўсёй Еўропы Грэцыю;
мы ляцім на поўдзень — на сваю святочную прарадзіму.
Нашы целы ператворацца ў самыя тонкія струны, а душы — у самыя пранікнёныя гукі.
Комментарии к книге «Акропаль», Леанід Дранько-Майсюк
Всего 0 комментариев