• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Цяпло на першацвет»

1433

Описание

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

1 страница из 50
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Цяпло на першацвет (fb2) файл не оценен - Цяпло на першацвет 774K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генрих Вацлавович Далидович


Генрых Далідовіч

ЦЯПЛО НА ПЕРШАЦВЕТ

Аповесці i апавяданні


Падрыхтаванае на падставе: Далідовіч Генрых, Цяпло на першацвет: Аповесці і апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 272 с.


Рэдактар: А. А. Жук


© OCR: Камунікат.org, 2012

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2012

Аповесці

УСЁ ЯШЧЭ НАПЕРАДЗЕ


1

Нечакана i незаўважна прайшла пара высокага светлага неба, яркага сонца, празрыстых белых воблакаў: набеглі халодныя сіберныя вятры, нагналі нізкіх i цяжкіх хмар. На дварэ стала кожнага дня імжэць, халаднець, а на бярозах жаўцела i ападала долу лісце.

Раней я не заўважаў гэтай свежай пары, не ўмеў добра прыкмеціць, калі пачынаецца ранняя восень,— калі яшчэ ў жніўні аднаго дня лёгенька пацягне цвярозлівай здаровасцю, паніжэе, стане чуйным, шэрым неба, лес i поле запахнуць верасамі i свежай раллёю. Гэта не адразу ўбачыш, пачуеш; але як прашуміць над табою, праляціць i схаваецца за небакраем плойма шпакоў, толькі тады ясна адчуеш, што гэта не выпадкова: апусцела поле, ужо даўно няма ластавак, адыходзіць дяпло i ідзе штосьці новае,— i ты ўвесь напаўняешся гэтым новым, сур'ёзным i сталым пачуццём.

Сёлета я пасталеў, адчуў нешта новае,— таму, што выпісаўся, выехаў летам з горада i зноў вярнуўся ў вёску, стаў працаваць настаўнікам. Трапіў я не ў свае родныя мясціны, а «за свет», як кажа мая маці,— на той бок Мінска. Стаў на кватэры ў старэнькім ашаляваным доміку, у пажылых гаспадароў-пенсіянераў, з першых дзён спадабаўся гаспадыні: суседзі сталі шаптацца, што яна задумала ажаніць мяне са сваёй дачкой-пястушкай.

Гэтая Ленка, высокая, поўная, скончыла летам дзесядігодку, нікуды не паступіла i цяпер гуляе, вылежваецца дома — у саўгас на работу ісці не хоча («дзесяць класаў канчала»), a ў горад не пускае маці. Я колькі разоў паглядзеў на гэтую Ленку, падумаў сабе «добрая дзеўка», але заляцацца не стаў: далей ад спакусы.

Адразу пасля горада мне тут, у невялікай вёсцы, сумна, неяк няўтульна. Моладзі мала, усе ў горадзе, прыязджаюць дамоў толькі суботаю. Сустрэўся я колькі раз на вечарынках з тутэйшымі хлопцамі-аднагодкамі— i адпала ахвота бавіць з імі час: яны думаюць зусім не так, як я, i гутарка ў ix адна — пра сваю работу. Пра трактары i машыны. I яны мне, i я ім не мог нічога многа сказаць. Перакінуліся мы адным-двума словамі пра тое, што ўсе добра ведалі, i яны болей мяне не зачапілі, хоць i на «вы» называлі, i я больш не загаварыў да ix, думаў пра сваё. Пасядзеў крыху, паслухаў ix, вясёлых i бесклапотных, i пайшоў дамоў. Прападаю дзень у школе (даю ўрокі, пакідаю дзяцей на дадатковыя, вяду літаратурны гурток). Калі прыйду дамоў, адпачываю, чытаю ці правяраю сшыткі, пішу сябрам лісты. Толькі вечарам выйду пасядзець на лаўцы, падыхаць паветрам i дапільнаваць паштальёнку (можа, будзе пісьмо). Сяджу i наглядаю, як людзі завіхаюцца, грабуць бульбу, абіваюць кашы i носяць у скляпы поўныя мяхі, валакуць з лесу грыбы. Гляджу на адзінокі, рэдзенькі дымок: цяпер у печы мала хто паліць вечарам, а то i зусім не паліць. I не таму, што берагуць людзі дровы, а напрацуюцца, натопчуцца за дзень, сяк-так уходзяцца па гаспадарцы, пап'юць малака i кладуцца спаць.

Выйсці, зайсці няма да каго: настаўнікі нашы жывуць далека, у другой вёсцы, а з тутэйшых суседзяў я яшчэ нікога не ведаю. Адвыкаю пакрысе ад горада, перастаў штодня прасавацца, галіцца, чысціць туфлі (пасля дажджу па нашых вуліцах нельга прайсці, я ўжо задумаў пасля першай аплаты купіць боты), забываю горад, толькі сняцца ноччу высокія шматпавярховыя дамы, вялікія універмагі i кнігарні, кінатэатры, шырокі праспект, па якім штохвіліны ідуць i ідуць кудысьці людзі. A ў вушах звіняць нашы студэнцкія гутаркі, калі мы спрачаліся пра вершы Еўтушэнкі, аповесці Быкава, пра «сярдзітых маладых людзей», пра авангардыстаў, пра песні Высоцкага... Ды пра што мы толькі студэнтамі не спрачаліся, у чым толькі не хацелі разабрацца, каго мы толькі не хвалілі i не лаялі!..

Яшчэ слаба верыцца, што я цяпер не студэнт, ранічкамі нават усхопліваюся, хутчэй апранаюся, бягу мыцца — баюся спазніцца на лекцыю. Гляну на чужую хату, на стосы сшыткаў на стале,— сяду i лаю сябе: «Павел, мілы мой, ты ўжо не Павел, не дыпломнік, а Павел Мікалаевіч, настаўнік, будзь крыху болей салідны i не смяшы людзей. Цяпер ты стаў жыць сталей, вучыць дзятву i зарабляць сабе кавалак хлеба, аддаваць Радзіме доўг, які яна табе пазычала пятнаццаць гадоў...»

Я, калі казаць шчыра, хацеў пасля інстытута застацца ў горадзе, уладкавацца ў мінскую школу ці рэдактарам у якое выдавецтва, але мяне ў сталіцы не пакінулі, сказалі: калі вас пасылаюць у вёску — то i едзьце, парабіце свае тры гады, а там нешта будзе відаць. У аспірантуру таксама не збіраліся мяне запрашаць, не бачылі ўва мне вялікага вучонага, таму я i апынуўся тут, у Міланьскай школе.

Я ехаў сюды i загадзя ведаў, што ў любой вёсцы не сходзіш на «Мелодыі сяброў», на футбол, у тэатр ці ў філармонію, кнігарню, не пачуеш свежых плётак пра артыстак, пісьменнікаў ці футбалістаў... Але ж тых Іванаву, Мар'янавіча, Магамаева, Крысталінскую можна паслухаць і паглядзець па тэлевізары, цяпер не той век, што трэба суткамі дабірацца на конях у горад, што ў вёсках цемната i глухата. Гэта гарадскім веска мо страшная, а я, вясковы, яе не баюся, буду жыць i працаваць старацца так, як вучылі ў інстытуце.

«Папрацуем, Павел Мікалаевіч,— думаў я,— папрацуем i паглядзім, што будзе».

Загадчык райана хацеў паслаць мяне на працу ў васьмігодку (калі мяне забяруць восенню ў войска, для васьмігодкі будзе лягчэй; яшчэ ў Міланьках ніхто з маладых больш года не заставаўся, таму, як пасля я даведаўся, мною «заткнулі» дзюрку). Загадчык, калі сватаў мяне ў гэтую школу, хваліўся, што ў Міланьках — вялікі лес, глыбокая рака, разумныя настаўнікі, i мне там будзе выгода.

Я паслухаў яго i паехаў. У школе мне сказалі, што моваведа ім трэба, гадзін вольных хапае, далі мне весці тры мовы — рускую, беларускую i нямецкую. Набралася ўсіх разам дваццаць пядь гадзін. Каб сказаў студэнтам, то жартавалі б: варта яшчэ ўзяць спевы, маляванне, фізкультуру...

Папрацаваў два месяцы i бачу, што стамляюся. Студэнтам было лягчэй: сядзі i слухай або прыкідвайся, што ловіш кожнае слова выкладчыка. А цяпер цяжкавата — нагаваруся так, што ахрыпае голас, баліць галава; прыйдзеш дамоў i не хочацца есці. Гаспадыня пачала ўжо бедаваць, што худнею.

Я думаў, што дзеці ў васьмігодцы будуць невялікія, ціхмяныя, будуць вельмі паважаць i слухацца настаўніка. Але на першым уроку ўбачыў, што памыляюся: здаліся яны мне вельмі шумлівымі i непаслухмянымі; пасля першага тыдня ўбачыў, што многа дзяцей i вучыцца не хоча, не піша дома i не чытае; пакіну пасля ўрока — уцякаюць, a назаўтра не прыходзяць на мае ўрокі зусім.

Надта цяжкі шосты клас. Не клас, a «дзікая дывізія»: сорак вучняў, трыццаць хлопцаў, з якіх пяць ці шэсць пераросткаў i другагоднікаў. З імі цяжка, нават не ведаю, што рабіць: зусім не хочуць слухацца, адвернешся запісаць што-небудзь на дошцы — б'юцца між сабою ці крыўдзяць дзяўчат. I дома за кніжку не бяруцца.

На другім тыдні я падняў аднаго такога «героя» i рашыў перад класам прысароміць.

— Зразумей, сябра,— кажу яму,— ты ж не слухаеш настаўніка, дома сам не займаешся, уцякаеш з урокаў. Ты ж нічога ведаць не будзеш, толькі адны двойкі будзеш хапаць.

— Ну i што? — смяецца ён.

— Я i за чвэрць пастаўлю табе двойку,— палохаў я далей.

— Стаўляйце, вы настаўнік,— кажа вучань, стаіць i ківаецца.

— Будзеш так вучыцца, я i за другую тое ж выведу. Пасля выйдзе, што i за год двойку схопіш.

— Ну i што? — паціскае ён плячыма, усміхаецца.

— Як — што? — здзіўляюся я,— У сёмы клас не перавяду.

— Пераведзяце,— самаўпэўнена гаворыць вучань.

— Як гэта — «пераведзяце»? Хто цябе з двойкамі пусціць?

— Пусцяць. У нас усіх пераводзяць.

— А я вось не перавяду,— кажу я,— памру, але невука не перавяду.

— Дырэктар скажа — i пераведзяце,— пасміхаецца,— а то я магу ў шосты зноў не пайсці, дома сядзець. Не пайду ў школу — самі прыйдзеце прасіць, каб хадзіў.

— Ну, брат, не дачакаешся,— кажу я.

— Прыйдзеце. Бо калі я не скончу восем класаў, вас пакараць могуць: цяпер усе павінны васьмігодку канчаць.

— Бач, які ты разумны, як усё ведаеш! — сказаў я i здзівіўся, што я так раней не думаў, здаецца, так не думалі i мае аднагодкі, так не разбіраліся цвяроза, стала, як разбіраюцца дзеці цяпер.— Ты вучыся, каб нешта ведаць, вялікім чалавекам быць.

Комментарии к книге «Цяпло на першацвет», Генрих Вацлавович Далидович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!