Читать книгу «Высокае неба ідэала», Анатоль Вярцінскі

«Высокае неба ідэала»

899

Описание

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.



1 страница из 286
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Высокае неба ідэала (fb2) файл не оценен - Высокае неба ідэала 1032K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Анатоль Вярцінскі


Анатоль Вярцінскі

Высокае неба ідэала

Літаратурная крытыка і публіцыстыка


Падрыхтаванае на падставе: Анатоль Вярцінскі. Высокае неба ідэала. Літаратурная крытыка і публіцыстыка. Мінск. «Мастацкая літаратура», 1980.


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ТРЫ СУСТРЭЧЫ З СУРНАЧОВЫМ


Тройчы сустрэўся я з Міколам Сурначовым. Не асабіста, вядома. Асабіста сустрэцца мы з ім ужо не маглі. Хаця б па той простай прычыне, што ён, мужны воін і паэт, спачывае вось ужо шаснаццатую вясну ў адной з братніх магіл, што пад самым Берлінам. Паэт, праўда, прасіў, на той выпадак, калі ён загіне ў баі з ворагам:

Таварыш!

Мяне пахавай,

Акружы мой курган агарожай,

А пасля перамогі вазьмі мой прах,

Пранясі праз рэкі і горы...

На маёй Беларусі прасторы!

Верш называецца «Запавет салдата». «Таварыш», а дакладней: маці-радзіма не засталася глухой да гэтага запавету, гэтай апошняй волі. Яна зрабіла намнога больш таго, аб чым прасіў салдат. Але прах яго ўсё ж застаўся ў чужой зямлі...

Комментарии к книге «Высокае неба ідэала», Анатоль Вярцінскі

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!