Браслаўская стыгмата (fb2) - Браслаўская стыгмата 484K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Адам Глобус
Адам Глёбус
БРАСЛАЎСКАЯ СТЫГМАТА
Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Браслаўская стыгмата — Мінск: Наша Ніва, 2001.
© Камунікат.org, 2012
Раён
У Ігара Батуры бацька забiў мацi. На той час мы з Батурам у адной клясе за суседнiмi партамi сядзелi. Наша клясная пасьля ўрокаў сказала, каб усе заўтра па рублю прынесьлi, бо ў Ігара мацi памерла. Як стараста, я тыя рублi зьбiраў i ў пахавальнае бюро па жалобны вянок хадзiў. Быў травень, надвор’е — цуд. Вянок я на пахаваньне занёс i ў школу тым днём, вядома ж, не вярнуўся.
Батура зьявiўся ў клясе толькi праз тыдзень. Ён не зьмянiўся анi на кроплю, як быў вясёлы, так i застаўся з усьмешкаю ад вуха да вуха.
А вось калi ў Рыткi Сухадолавай бацька ў аўтакатастрофе загiнуў, дык яна цэлы год чорныя банты завязвала й нi радыё ня слухала, нi тэлевiзара не глядзела, адно ў Польшчу да дзядзькi свайго лiсты пiсала. А той у адказ дасылаў паштоўкi з сусьветна вядомымi кiнаакторамi — Рытку радаваў. Яна iх у школу ў цэляфанавым мяшэчку прыносiла. Нашыя дзеўкi зайздросьцiлi. А чаму было зайздросьцiць, калi бацькi няма, айчым п’е, нi брата, нi сястры, толькi дзядзька за мяжой, у Польшчы?
Комментарии к книге «Браслаўская стыгмата», Адам Глобус
Всего 0 комментариев