Толькi не гавары маёй маме... (fb2) - Толькi не гавары маёй маме... 649K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Адам Глобус
Адам Глёбус
ТОЛЬКI НЕ ГАВАРЫ МАЁЙ МАМЕ...
Зборнік інтымнае прозы
Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Толькi не гавары маёй маме... Зборнік інтымнае прозы. — Мінск: Сучасная Літаратура, 1995. — 312 с.
Рэдактар: Сяргей Дубавец
© Камунікат.org, 2012
Трохкутнік
Аповесьць пра першае каханьне
Кажу табе: нiчога адметнага не было, нiхто не застрэлiўся. У iншых здараецца страшнае, i яны трапляюць у лякарнi, i труцяцца, i вешаюцца, а ў мяне... Ну, калi ты настойваеш, скажу так: мне было семнаццаць.
Лядачы ўзрост, асаблiва калi вясна, травень, i табе семнаццаць, i ўсе дзяўчаты прыгожыя. А тая, што да цябе блiжэй за ўсiх, — самая прыгожая. А блiжэй за астатнiх да мяне была Вольга Пакроўская. За адным сталом на занятках сядзелi. Яна займалася на скульптурным, а я на жывапiсным, але на ўсiх фiзiках-хiмiях мы побач сядзелi, толькi на ангельскай мове я сядзеў адзiн, бо Вольга вывучала французскую. І на беларускую лiтаратуру яна не прыходзiла, дзецям вайскоўцаў дазвалялася не вывучаць бел. лiт. i бел. мову. Яна i не вучыла. Але на ўсiх астатнiх грамадазнаўствах, матэматыках, красленнях мы сядзелi разам.
Комментарии к книге «Толькi не гавары маёй маме...», Адам Глобус
Всего 0 комментариев