Читать книгу «Хлопчыкі», Адам Глобус

«Хлопчыкі»

994

Описание

Шмат гадоў я прапрацаваў у часопісе для школьнікаў БЯРОЗКА. Для гэтага выдання і былі напісаны аповяды пра дзяцінства, што склаліся ў сшытак пад назваю ХЛОПЧЫКІ.



1 страница из 51
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Хлопчыкі (fb2) файл не оценен - Хлопчыкі 213K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Адам Глобус


Адам Глёбус

ХЛОПЧЫКІ

Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Хлопчыкі — Мінск 1993.


© Камунікат.org, 2012

Ёсць кнігі, прачытаныя ў маленстве


У кожнае кнігарні совй непаўторны дух, свае адмысловыя правілы, свае таямніцы, не кажучы пра гандлярак, касіраў, вітрыны, залі, столь і падлогу. Па менскіх кнігарнях вандрую больш за дваццаць пяць гадоў і не магу наталіць цікаўнасці да розных выданняў, да кніжак, альбомаў, часопісаў і каталогаў. Пэўна, я — бібліяман. І часовыя перапынкі ў маіх паходах па букіністах — здараецца, месяцамі не наведваюся ў кнігарні і не купляю і нават не чытаю нічога — толькі запэўніваюць у невылечнасці, хай сабе і не самай жахлівай, але ж маніі. Нават карціны і малюнкі я не люблю так, як кніжкі, а здаецца, павінна было быць наадварот, бо колькі сябе памятаю — маляваў з радасцю, а пісаць не любіў. Усе пісьмовыя заданні ў школе выконваў праз сілу, а ў пачатковых класах плакаў над сшыткамі, боб рука замест рысак, кружочкаў, літараў выводзіла дрыжачыя крэмзалі. І з дзівам глядзеў я на бацькаў збор аўтаручак, пёраў, бутэлечак з атрамантам. Бацька — пісьменнік. У яго буйны добры почырк, ён гадзінамі піша за сталом, ён можа пісаць паўсюль: у лесе, у полі, каля рэчкі, у дзедавай вясковай хаце з гліняным токам замест падлогі. Пісаць, як бацька, я так і не навучыўся. Малюю літары, а не пішу. А ўласна малюнкі іяне раздражняюць, нават свае, зробленыя тольк што. Якая абмежаванасць — гадзіну маляваць тое, пра што можна напісаць за хвіліну. Але гэта — рацыянальная выснова, а рука ўсё ж малюе. Душа не любіць загадаў, асабліва прагматычных, яе стыхія — жывапіс і музыка. І, можа, таму я кінуў заняткі мастацтвам і займаюся літаратураю. Пэўна, тау вандрую па менскіх кнігарнях, букіністах і не магу абмінуць ніводнага кі ёска, дзе за шклом свецяцца кнігі. Калі і як пачалося? Цяжка вызначыць, бо мама — бібліятэкарка, а бацька — літаратар. Выходзіць, што да нараджэння я быў сярод кніжак. На першых дзіцячых фотакартках маё крэсла з дзіркаю пад гаршчок стаіць каля этажэркі з бацькавай бібліятэкаю. І на крэньчыках можна разабраць прозвішчы беларускіх класікаў: Чорны, Чарот, Багдановіч, Купала. Сярод іх — стракаты двухтомнік Пятра Глебкі, адзнака часу, 60-ты год. Тады й пачаліся кніжныя вандроўкі. Бацька заходзіў у кнігарні і выбіраў, разглядаз, гартьаў розныя томікі, а я назіраў за ім, капрызіўся. У дзяцінстве быў нэндзаю, мог заплакаць на ўсю кнігарню, як зрабіў у Маскоўскім букінісце, што і цяпер стаіць на горцы, за цёмным помнікам друкару Івану Фёдараву. Бацька так доўга не мог наважыцца заплаціць за першае выданне рамана Івана Буніка “Вёска”, што я сапрэў у зімовым палітончыку і з

Комментарии к книге «Хлопчыкі», Адам Глобус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!