Читать книгу «Прыгоды ёгаў», Віктар Лупасін

«Прыгоды ёгаў»

795

Описание

Некалькі мініяцюраў, якія склалі невячкую кнігу ад Віктара Лупасіна пад назвай "Прыгоды ёгаў".



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Прыгоды ёгаў (fb2) файл не оценен - Прыгоды ёгаў 95K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Віктар Лупасін


Віктар Лупасін

Прыгоды ёгаў


Мініятура


1. Вялiкi ды мудры ёг Асандхара вучыў нiколi ня стрымлiваць натуральны поклiч арганiзму. Калi ёг Асандхара iшоў па вулiцы i яму трэба было аблегчыць зямное цела ад непатрэбных субстанцый, ён нават не прыпыняў хаду. Ёг Асандхара вучыў, што ўсё непатрэбнае паступова само вывалiцца праз штанiну.

Раз-пораз вялiкага ды мудрага ёга Асандхару знаходзiлi рабы Сансары, мачылi ягоныя валасы ў белую пену ды вылоўлiвалi дробных iстот, што жылi ў гармонii зь ягоным целам. Ёг Асандхара лiчыў, што жыцьцi гэтых iстот упадаюць на сумленьне рабоў Сансары.


2. Шангрыдхара 72 тысячы год медытаваў у позе Прабхта-Юга i праглынуў 25 000 сонцаў. А Свандрахштармi заглынуў 44 000 сонцаў, таму што яны былi недасканалыя. А Хвандратхора медытаваў 3 тысячы год i перарадзiўся ў маленькае жабянятка. I ўсе яны валодалi сакрэтам вечнага жыцьця, але знесьлi свой сакрэт у магiлу.


3. Вялiкi настаўнiк Махапрадхаяна мэдытаваў 91 000 год i ня еў нi расьлiн, нi жывёл. Пра яго нiхто нiколi ня чуў, бо вялiкi настаўнiк не хацеў славы. У канцы жыцьця Махапрадхаяна растварыўся ў хвалях Ганга.


4. Вялiкi настаўнiк Шыленка мэдытаваў 39 год на канапе, сузiраў экран тэлевiзара, сiлкаваўся залатым напоем з ячменю i ўсiм тлумачыў, што ён вучань самога Махапрадхаяны.


5. Свандрапхатхi мэдытаваў 10 000 гадоў, але не дасягнуў нiрваны. Тады ён мэдытаваў яшчэ 30 000 гадоў, а пасьля яшчэ 21 000. А Сэм Джонс не мэдытаваў, а праглынуў 4500 чарадзейных таблетак, але ён таксама не дасягнуў нiрваны. А цешча Валабуева...


6. Манухатра мэдытаваў 2 гады i 9 месяцаў. А Хантумадха патлумачыў яму, што гэта не мэдытацыя, надаваў па руках i загадаў больш так не рабiць.


Комментарии к книге «Прыгоды ёгаў», Віктар Лупасін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!