Читать книгу «Прыгоды маршалаў», Віктар Лупасін

«Прыгоды маршалаў»

864

Описание

Невялічкая гісторыя прыгодаў маршала ад Віктара Лупасіна.



1 страница из 2
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Прыгоды маршалаў (fb2) файл не оценен - Прыгоды маршалаў 123K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Віктар Лупасін


Віктар Лупасін


Прыгоды маршалаў

Маршал Жукаў рабiў з пясочку пiражкi. А маршал Конеў на iх наступiў. А маршал Жукаў цюкнуў яго шуфлiкам. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi.


Маршала Жукава спаймаў кантралёр за вуха. А маршал Конеў вырваўся i зьбёг. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык маршал Конеў яго накастыляў.


Маршал Жукаў купiў жуйку i даў палову маршалу Коневу. А маршал Конеў купiў пiсталет i даў пастраляць маршалу Жукаву. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi.


Маршал Жукаў ездзiў на велiку. А маршал Конеў бегаў ззаду. А потым маршал Конеў стамiўся i прысеў адпачыць. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi.


Маршал Жукаў прыйшоў да маршала Конева. А мама маршала Конева сказала, што маршал Конеў захварэў. А маршал Жукаў перадаў маршалу Коневу снiкерс i чарапашак-нiндзя. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык маршал Жукаў яго накастыляў.


Маршал Жукаў i маршал Конеў елi кашу. А каша была нясмачная. А хутка былi мульцiкi. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго не накастылялi.


Маршал Жукаў перайшоў лiнiю Манэргэйма. А маршал Конеў хацеў таксама перайсьцi лiнiю Манэргэйма, але зачапiўся. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, накастыляў маршала Конева i зьбёг ад маршала Жукава. А зато праз тры днi прыехаў маршал Варашылаў, яны пайшлi на лiнiю Манэргэйма, спаймалi гэнэрал-маёра i накастылялi яго аж утрох.


Маршал Жукаў закахаўся ў дзяўчынку з першага "А". А маршал Конеў закахаўся ў дзяўчынку з першага "Б". А маршал Жукаў дапамагаў яму пiсаць любоўнае пасланьне. А ў вакно зырыў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго потым спаймалi i накастылялi.


Комментарии к книге «Прыгоды маршалаў», Віктар Лупасін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!